Вы тут

Кампанія Vizor Games запускае тэатральны праект для школ


Заўтра — апошні дзень падачы заявак.


"Праз тэатр" — гэта некамерцыйны адукацыйны праект, скіраваны на стварэнне і падтрымку ў рэгіянальных школах тэатральных калектываў.

Для развіцця трупы настаўнікі атрымліваюць падтрымку ў галіне тэатральнай педагогікі офлайн і анлайн, удзельнічаюць у творчых лабараторыях разам са спецыялістамі ў галіне тэатра, рэжысёрамі і акцёрамі. Праект рэалізуецца ў некалькі этапаў на працягу навучальнага года. Вочная лабараторыя для педагогаў пройдзе 8-10 лістапада ў Маскве. Затым ствараецца тэатральны калектыў школе. У студзені—лютым арганізуецца вочная тэатральная лабараторыя для школьных тэатральных калектываў (настаўнікаў і дзяцей). А ў красавіку—маі 2020 года пройдзе фестываль "Праз тэатр", дзе кожны ўдзельнік праекта павінен будзе прадставіць сваю тэатральную пастаноўку. Удзел ва ўсіх этапах з’яўляецца абавязковым.

Для школ прадугледжана грашовая кампенсацыя ўдзелу ў вочных лабараторыях і тэатральным фестывалі ад Vizor Games.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анлайн-заяўку да 31 кастрычніка ўключна. Па пытаннях можна пісаць арганізатарам праекта на адрас olga.mikhed@vizor-games.com або тэлефанаваць +375 29 326 89 88.

Для ўдзелу будуць адабраныя 10 найбольш матываваных школ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?