Вы тут

Як змяніць свет? Пачаць з сябе!


Каб рашыць пэўныя экалагічныя праблемы, з якімі сутыкаюцца па ўсім свеце, прыходзіцца прыкласці шмат намаганняў і рэсурсаў. І некаторыя людзі ўпэўнены – ад іх нічога не залежыць, таму і сэнсу нешта прадпрымаць няма. Але ёсць і тыя, хто сваімі справамі даказвае – калі кожны з нас зробіць хоць адзін крок наперад, свет пачне змяняцца да лепшага.

Фота Анатоля Дрыбаса

Выступіць “На барацьбу з кліматам”. Сёння праблема змены клімату – адна з найбольш актуальных на планеце. Бо, напрыклад, магчымасць вырошчваць некаторыя экзатычныя фрукты і іншыя культуры, якую атрымалі беларусы з-за павышэння тэмпературы паветра, гэта, бадай, адзіны станоўчы фактар. Тэрмін “глабальная змена клімату” – гэта яшчэ і змяненне колькасці ападкаў, лядовага покрыва акіянаў, вечнай мерзлаты, экстрэмальных кліматычных з’яў (засух, суровых і цёплых зім і г.д.). Усё гэта ўплывае на жыццё людзей і часам выклікае сацыяльныя праблемы, у тым ліку масавую міграцыю. Але кожны з нас можа хоць і не спыніць гэта змяненне, але запаволіць яго. Як? Адказ знойдзеце на старонках часопіса.

“Залатаць” азонавыя дзіркі. Якая сувязь паміж кандыцыянерам і ўльтрафіялетавым выпраменьваннем, старым халадзільнікам і зменай клімату? Аказваецца, прамая. Тэхніка з холадагентамі, якая дапамагае нам захоўваць прадукты і камфортна сябе адчуваць у спякоту, можа ўтрымліваць небяспечныя рэчывы, якія разбураюць азонавы слой. А гэта, у сваю чаргу, шкодзіць чалавеку і прыродзе. Вырашэнне гэтай праблемы залежыць у тым ліку і ад саміх спажыўцоў.

Сартаваць адходы. Чатыры гады таму ў сталіцы з’явіліся вялікія зялёныя кантэйнеры ад кампаніі “БЕЛГІПС-ЭКА”, куды мінчанам прапануюць выкідаць не толькі адходы паперы, але і непатрэбныя кнігі. “Родная прырода” вырашыла паглядзець, што адбываецца з гэтай сыравінай пасля таго, як зачыняецца вечка кантэйнера, і што нельга выкідаць у зялёны кантэйнер. Пра гэта чытайце ў матэрыяле “Папера, якая ратуе дрэвы”.

Усіх нас з дзяцінства вучаць выключаць за сабой святло і закручваць да канца краны. А вы ведаеце, чаму гэтыя нескладаныя правілы так важна выконваць? Бо некаторыя людзі могуць сказаць: “Я ж за гэта плачу, магу сабе дазволіць”. Але справа нават не столькі ў эканоміі сямейнага бюджэту. На тое, каб у нас у дамах былі электрычнасць і чыстая вада, трацяцца прыродныя рэсурсы, запасы якіх, на жаль, не бясконцыя. Як рацыянальна карыстацца гэтымі выгодамі цывілізацыі, вучацца самі і распавядаюць іншым навучэнцы Мар’інагорскай гімназіі ў музеі “Эвалюцыя энергазберажэння”. А яшчэ яны распрацавалі рэкамендацыі “Дзесяць крокаў для выратавання планеты”. Якія ж яны?

Апошнім часам ад розных людзей можна пачуць, быццам няма сэнсу адмаўляцца ад пластыкавых пакетаў, сартаваць смецце, эканоміць ваду, электраэнергію і г. д., бо ўсё роўна большая частка гэтага не робіць. Маша Зялёная сабрала гісторыі пра цудоўных дзяўчат і хлопцаў, якія сваім прыкладам даказваюць: каб змяніць свет, пачынаць трэба з сябе. І ўзрост тут не мае ніякага значэння.

Такога ж прынцыпу прытрымліваюцца і многія дарослыя людзі, у тым ліку і вядомая беларуская спявачка Іна Афанасьева. У інтэрв’ю нашаму часопісу Я вельмі люблю кветкі. Усякія!” яна расказала не толькі пра сваё лецішча, але і пра засілле смецця на беразе Бярэзіны побач з лецішчам, пра суботнікі па ўборцы гэтай тэрыторыі, якія артыстка ладзіць ужо некалькі гадоў запар, і пра тое, што жыццё людзей не заканчваецца за іх брамкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?