Вы тут

Як абясшкодзіць агародніну і фрукты ад пестыцыдаў?


Не сакрэт, што для атрымання высокага і ўстойлівага ўраджаю сельскагаспадарчых культур разам з прымяненнем угнаенняў, агратэхнічных і біялагічных метадаў аховы важную ролю адыгрываюць хімічныя сродкі аховы раслін — пестыцыды. Яны прызначаны для знішчэння насякомых, грызуноў, пустазелля, узбуджальнікаў хвароб раслін і жывёл, могуць выкарыстоўвацца ў якасці рэгулятараў росту. Шматгадовае прымяненне ў вялікіх маштабах пестыцыдаў ва ўсім свеце выявіла шэраг наступстваў, у прыватнасці, забруджванне навакольнага асяроддзя, харчовых прадуктаў, адмоўны ўплыў на здароўе чалавека.


Карысць агародніны і фруктаў цяжка пераацаніць, бо ў іх утрымліваецца вялікая колькасць вітамінаў, мінералаў, клятчаткі і іншых неабходных для правільнай работы арганізма рэчываў. Але гэта толькі калі дары прыроды вырашчаны на ўласным участку з выкананнем правілаў агратэхнікі. А калі куплены ў магазіне ці на рынку, то існуе небяспека ўтрымання ў іх пестыцыдаў, здольных звесці на нішто ўсю карысць. Як знізіць канцэнтрацыю шкодных рэчываў у прадуктах і пазбавіцца ад пестыцыдаў у агародніне і фруктах, расказала памочнік урача-гігіеніста Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Ляшкевіч.

  • Адмоўцеся ад яўна несезонных прадуктаў. Імавернасць, што іх выспяванню ў пазаўрочны час спрыяла вялікая колькасць угнаенняў, дастаткова вялікая.
  • Выбірайце агародніну, якая расце ў нашай кліматычнай паласе.
  • Падчас пакупкі звяртайце ўвагу на знешні выгляд прадуктаў. Калі на прылаўку ўсе яблыкі выглядаюць бездакорна і маюць абсалютна аднолькавы колер і ідэальную форму, ёсць вялікая імавернасць, што такія цуда-плады насычаны хімічнымі рэчывамі.
  • Старанна, нават з прымяненнем шчоткі, апалосквайце агародніну і фрукты пад праточнай вадой. Такім чынам вы змываеце нанесены раствор, які адыгрывае ролю кансерванту.
  • Ачышчайце прадукты ад лупіны, выдаляйце пладаножкі, зразайце верхавіны караняплодаў, выразайце з капусты храпкі.
  • Замачыце агародніну і фрукты ў слабым растворы воцату ці солі на 30 хвілін. Гэта правіла датычыцца ў тым ліку і зеляніны.
  • Калі агародніна падвяргаецца тэрмічнай апрацоўцы, а вы хочаце мінімізаваць рызыку пападання пестыцыдаў у арганізм, зліце ваду праз пару хвілін пасля закіпання і працягвайце варыць ужо ў свежай.
  • Памятайце, што пастаяннае ўжыванне агародніны і фруктаў, якія ўтрымліваюць пестыцыды, негатыўна ўплывае на агульны стан здароўя, у прыватнасці, павялічвае рызыку развіцця раку і нейрадэгенератыўных захворванняў, а таксама пагаршае гарманальны баланс арганізма.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: pesticidy.ru

Загаловак у газеце: Увага: пестыцыды!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Звязда» дапамагла ліквідаваць стыхійную паркоўку ў Магілёве

«Звязда» дапамагла ліквідаваць стыхійную паркоўку ў Магілёве

Увагу на праблеме завастрыў старшыня вулічнага камітэта гэтай мікразоны Аляксандр Пікуля. 

Грамадства

Прамянёвая тэрапія: новыя магчымасці і рызыкі

Прамянёвая тэрапія: новыя магчымасці і рызыкі

 Прамянёвая тэрапія можа выкарыстоўвацца як у спалучэнні з хірургіяй і хіміятэрапіяй, так і як самастойны метад лячэння.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Старэнькі «Запарожац» (цяпер такіх машын і не відаць ужо) старанна пыліў па дарозе...

Грамадства

Антарктыда чакае беларусак. Але яны пакуль туды не імкнуцца

Антарктыда чакае беларусак. Але яны пакуль туды не імкнуцца

Дванаццатая беларуская антарктычная экспедыцыя адправілася на ледзяны кантынент.