Вы тут

Беларускія хлопцы сталі чэмпіёнамі свету па робататэхніцы


Нацыянальная каманда Robo4U пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Аляксандра Францкевіча заняла першае месца на конкурсе па робататэхніцы і праграмаванні FIRST GlobalChallenge. У складзе каманды выступалі два старшакласнікі і тры студэнты (двое -- з БДУ і адзін - з БДУІР). Спаборніцтвы праходзілі ў Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).


У турніры прымалі ўдзел 189 каманд. У гэтым годзе конкурс праходзіў пад назвай OceanOpportunities. Удзельнікам з дапамогай запраграмаваных робатаў неабходна было прывесці вялікія і маленькія шарыкі, якія імітуюць рэчы, што забруджваюць акіян, у зоны апрацоўкі і на перапрацоўчую баржу.

FIRST GlobalChallenge - міжнародны штогадовы робататэхнічных конкурс, які арганізуецца міжнароднай асацыяцыяй InternationalFirstCommitteeAssociation.

Даведка:

У лістападзе 2017 года ў БДПУ быў адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі. Ён быў створаны для падрыхтоўкі сучасных настаўнікаў фізікі, інфарматыкі, матэматыкі і іншых дысцыплін, здольных працаваць з навучэнцамі ва ўмовах высокатэхналагічнага адукацыйнага асяроддзя. Аснашчаны самым сучасным навучальным кампп’ютарным  абсталяваннем, адукацыйнымі робатамі, 3D-прынтарам.  Тут праводзяцца заняткі для студэнтаў, школьнікаў, а таксама курсы па адукацыйнай робататэхніцы для настаўнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прадастаўлена прэс-службай БДПУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».