Вы тут

У Шанхаі будуюць «востраў будучыні»


З тэхналогіяй штучнага інтэлекту.


У Шанхаі пабудуюць востраў з тэхналогіяй штучнага інтэлекта (ШІ), які называюць «востравам будучыні», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Востраў знаходзіцца ў навукова-тэхнічным парку пасёлка Чжанцзян. Яго плошча складзе 66 тысяч кв. метраў, а агульная плошча забудовы дасягае 100 тысяч кв.м. Гэты востраў стане першай у Кітаі паказальнай зонай прымянення тэхналогіі «5G + ІІ» дзелавога прызначэння ва ўсіх сферах, а таксама адной з першых у Шанхаі пілотных сфер прымянення для «ШІ + парк».

Зараз на востраве стаіць 21 будынак, у 22 сферах прымяняюцца штучны інтэлект. Тут збіраюцца штаб даследаванняў і распрацовак кампаніі IBM, лабараторыя Microsoft, штаб рынку Вялікага Кітая Infineon і іншыя міжнародныя карпарацыі. Акрамя таго і кітайскія навукова-даследчыя інстытуты, цэнтр даследавання і распрацовак Alibaba і іншыя кампаніі-«аднарогі». У будучыні на востраве «Чжанцзян» будуць працаваць 8000 інжынераў і вучоных у напрамку ШІ.

Патрульныя супрацоўнікі на востраве носяць акуляры AR (дапоўненай рэальнасці), калі яны глядзяць на будынак, то бачаць у акулярах становішча засялення. На сартавальных смеццевых скрынях пазначаны не толькі віды адходаў, але і імёны супрацоўнікаў кіруючай кампаніі па дагрузцы. Беспілотны аўтамабіль перавозіць вас у месца прызначэння, а потым сам вяртаецца для падзарадкі. Кожны дзень беспілотны лятальны апарат праводзіць інспектарскі агляд над двума рэкамі, каб знайсці месца забруджвання. А ў рацэ беспілотная лодка і крейсерный робат правяраюць і ацэньваюць якасць вады.

Разумныя вулічныя ліхтары з’яўляюцца асноўным абсталяваннем, якое падтрымлівае рэкламны экран, метэаралагічны кантроль, сістэму сігналізацыі, маніторынг транспартнага патоку, інтэлектуальную зарадку і іншыя функцыі. На газоне ўсталюецца інтэлектуальная сістэма ірыгацыі, якая працуе ў аўтаматычным рэжыме па метэаралагічнай абстаноўцы.
Усе гэтыя дадаткі паказаны на экране цэнтра кіравання парку «Чжанцзян». Такім чынам можна адсочваць абстаноўку на востраве ў рэжыме рэальнага часу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.