Вы тут

Беларусь у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні прадставяць 10 каманд


Чатыры каманды БДУ з васьмі прабіліся ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. Гэта права зборныя заваявалі дзякуючы свайму паспяховаму выступленню ў чвэрцьфінале прэстыжных спаборніцтваў, якія завяршыліся ў Мінску.


Абсалютным пераможцам стала каманда Латвійскага ўніверсітэта. Другое і трэцяе месцы («серабро» і «бронза») — у студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Усяго па выніках чвэрцьфіналу былі адабраны 17 найлепшых каманд, якія прадставяць рэгіён у паўфінале спаборніцтваў — Чэмпіянаце Паўночнай Еўразіі. Сярод іх тры зборныя БДУІР, па дзве каманды ад Латвійскага ўніверсітэта, Вільнюскага ўніверсітэта і Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, а таксама па адным прадстаўніку БНТУ, БрДУ імя А. С. Пушкіна, ГрДУ імя Я. Купалы і Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна.

Удзельнікамі адборачнага этапу спаборніцтваў у Мінску сталі 55 студэнцкіх каманд з 17 універсітэтаў Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінградскай вобласці (Расія).

У чвэрцьфінале студэнтам прапаноўвалася вырашыць 10 алгарытмічных задач за 5 гадзін. Згодна з рэгламентам кожнай камандзе прадастаўляўся адзін камп’ютар. Перамога прысуджалася зборнай, якая паспела вырашыць большую колькасць задач за найменшы час.

Паўфінал адбудзецца ў снежні гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. Сусветны фінал пройдзе ў Маскве ў чэрвені 2020 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.