Вы тут

Бабіна лета сёлета як быццам бы спынілася


Другую дэкаду запар на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваецца цёплае надвор'е, калі сярэднясутачная тэмпература значна перавышае норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра ўдзень наша краіна застанецца ў асноўным у вобласці павышанага атмасфернага ціску, які быў сфарміраваны ва ўмерана цёплай паветранай масе. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень па паўночнай палове парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, месцамі да 11 цяпла. Удзень будзе значна цяплей, калі тэмпература паветра стане дасягаць плюс 11 — плюс 18 градусаў, а па паўднёвым захадзе — нават да 20 цяпла.

А вось у нядзелю, 27 кастрычніка, надвор'е ў нас будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраванае ў цёплай паветранай масе. У гэты дзень у дзённыя гадзіны па паўночным захадзе краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнай франтальнай сістэмы. Уначы тэмпература паветра складзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, але па паўднёвым усходзе будзе 4—6 цяпла. Удзень нас чакае камфортнае цёплае надвор'е, калі ў разгар дня будзе 13—20 цяпла, а па поўдні — да плюс 22 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: pinterest.com

Загаловак у газеце: Залатая восень, ды яшчэ і цёплая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».