Вы тут

У Гродне віталі статысячнага бязвізавага турыста, які прыехаў з Беластока


Аляксандр Кучынскі ў Гродне ўпершыню. Ён здзейсніў экскурсіі па гістарычным цэнтры, наведаў замкі, падняўся на аглядальную пляцоўку. Юбілейнага бязвізавага турыста прывіталі мясцовыя ўлады.


Фота grodnonews.by

Падчас сустрэчы госцю ўручылі сертыфікат на наведванне гарадскога кафэ, а таксама запрасілі ўзяць удзел у ХІІІ фестывалі нацыянальных культур, які адбудзецца налета. Як расказаў сам Аляксандр Кучынскі, ён ужо наведваў Брэсцкую вобласць, а вось у Гродне першы раз. Горад яму вельмі спадабаўся, ён збіраецца пагасціць тут некалькі дзён.

Дарэчы, у Гродне ўжо склалася трывалая традыцыя афіцыйна сустракаць юбілейных гасцей. Сёлета такімі сталі жыхары Варшавы, Таліна, Лондана. З кожным годам колькасць бязвізавых турыстаў расце. Калі летась тут пабывала 92 тысячы, то сёлета за 10 месяцаў — пераваліла за сотню. Горад наведалі прадстаўнікі 37 краін свету.

— Важна даць магчымасць анлайн-знаёмства з рэгіёнам, — лічыць намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. — І мы ў гэтым кірунку актыўна працуем. Створаны інтэрактыўныя карты музеяў і цікавых падзей, веламаршрутаў рэгіёна. У нас распрацаваны і дапаўняюцца мабільныя праграмы пра Аўгустоўскі канал.

Бязвіз спрыяе і развіццю турыстычнай інфраструктуры. Напрыклад, у Гродне за два з паловай гады дзеяння бязвізавага рэжыму адкрыліся сем хостэлаў і гасцініц, звыш 40 аб'ектаў грамадскага харчавання. Гэта, у сваю чаргу, спрыяе эканоміцы горада: ствараюцца новыя рабочыя месцы, расце тавараабарот.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.