Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Давярай, але правярай — вось адна з галоўных задач тыдня. Зможаце дасягнуць амаль любых вяршынь, але толькі пры крытычным стаўленні да сябе і яшчэ больш крытычным — да навакольных. Інакш вас будзе лёгка ўвесці ў зман. У сераду на рабоце могуць паўстаць раптоўныя праблемы. Бліжэй да канца тыдня зможаце своечасова завяршыць важную і адказную справу. Выхадныя будуць на рэдкасць напружаныя, паспрабуйце пазбегнуць стрэсаў, бо яны не пойдуць на карысць здароўю.


Фота: yakutiamedia.ru

ЦЯЛЕЦ. Не зацыклівайцеся на мінулых дасягненнях, збярыцеся з сіламі і рашуча пераадолейце новую мяжу. За выдаткаваныя намаганні будзеце ўзнагароджаныя спаўна. І пажадана трымацца далей ад усялякіх авантур, звязаных з лёгкім узбагачэннем і сумніўнымі прапановамі. Калі не распыляцца па дробязях, то можна навучыцца шмат чаму з таго, да чаго ляжыць душа. Выхадныя — добры час для пачатку рамонту або набыцця мэблі.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні зможаце наблізіцца да запаветнай мэты. Не варта недаацэньваць сілу сваёй прывабнасці: з яе дапамогай вы здольныя дамагчыся многага. У канцы тыдня можаце атрымаць нечаканую і неацэнную падтрымку сяброў. У выхадныя дні аддайце больш увагі сям'і і дому — і вы пераканаецеся, што вашы блізкія здольныя зрабіць больш, чым вы чакаеце.

РАК. Паспрабуйце не марнаваць свае сілы на заведама невыканальныя задачы. Першую палову тыдня давядзецца працаваць у камандзе, хоць гэта будзе супярэчыць планам, аднак вы не будзеце расчараваныя. Дазвольце розуму ўзяць верх над эмоцыямі і пераканаецеся, што толькі спакойная ацэнка таго, што адбываецца, прынясе поспех. Ваша кар'ера відавочна ідзе ўгару.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні адносіны з калегамі на рабоце будуць залежаць ад вашай актыўнасці і здольнасці праявіць ініцыятыву. Будзьце асабліва асцярожныя ў першую палову тыдня, бо ў гэты час магчымыя нечаканыя канфлікты, якіх было б пажадана пазбегнуць. Не спрабуйце ўсім і кожнаму даказаць слушнасць сваіх думак, лепш сысці ў цень, час вас рассудзіць. Якія падзеі ні адбыліся б у пятніцу, паспрабуйце захоўваць спакой. У выхадныя магчымы як рэзкі ўздым, так і спад актыўнасці.

ДЗЕВА. Не ўспрымайце тое, што адбываецца, занадта сур'ёзна. Гумар дапаможа наладзіць адносіны. На рабоце ўсё будзе добра, нават верагодна павышэнне па службе або прэмія. Варта задумацца пра штосьці новае, не бойцеся перамен. Дзецям можа спатрэбіцца ваша парада, паспрабуйце заўважыць гэта перш, чым яны паспеюць нарабіць глупстваў. Найбольш спрыяльным днём для вас будзе субота.

ШАЛІ. Надыходзіць няпросты тыдзень, бо назбіралася шмат спраў, якія лепш зрабіць не адкладаючы. У пачатку тыдня канкурэнты ці калегі могуць выставіць вас не ў самым выгадным святле. Захоўвайце спакой і пазітыўны настрой. Некаторыя няўвязкі ў справах могуць пераследаваць вас, але ў сярэдзіне тыдня ўсе абставіны зменяцца ў лепшы бок. У пятніцу інтуіцыя падкажа правільнае рашэнне ў сітуацыі, якая склалася.

СКАРПІЁН. Вы будзеце знаходзіцца ў добрым гуморы практычна ўвесь тыдзень. Галаву будуць перапаўняць ідэі, якія хутка прынясуць прыбытак. Вы апыняцеся запатрабаваным і практычна незаменным у дзелавых пытаннях чалавекам. Але не забывайце і пра асабістае жыццё. Праявіце свае пачуцці і найлепшыя якасці. Гэта ацэняць.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень абяцае быць дастаткова актыўным і напружаным. Затое пры жаданні, скарыстаўшыся абставінамі, будзе шанц многага дасягнуць. Вам спатрэбяцца такія якасці, як дыпламатычнасць і ўменне прадбачыць найбліжэйшую будучыню. Аўторак — прыдатны дзень для новых знаёмстваў. Праяўляйце настойлівасць пры адстойванні сваіх інтарэсаў, асабліва ў сераду. Абстаноўка ў цэлым абяцае быць спакойнай, можна злёгку расслабіцца. Дазвольце сабе не думаць пра работу ў выхадныя.

КАЗЯРОГ. Тыдзень спрыяльны для новых спраў і пачынанняў. Ваша таварыскасць можа прынесці добрыя вынікі, толькі не выдайце чужыя тайны. На рабоце начальства будзе задаволена вашымі дасягненнямі. Паспрабуйце ў чацвер не прапусціць цікавую дзелавую прапанову, і ў вас з'явіцца шанц пашырыць сваю справу і набыць новых надзейных партнёраў. У пятніцу будзьце асцярожныя, не прымайце паспешлівых рашэнняў, якія датычацца асабістага жыцця.

ВАДАЛІЎ. Вам проста неабходна загадзя пралічваць свае дзеянні і словы. Пошук залатой сярэдзіны павінен стаць асноўным заняткам на гэтыя дні.  самае нязначнае адхіленне ад дакладнай стрыманай і прадуманай лініі паводзін — і вас чакаюць малапрыемныя наступствы. У сярэдзіне тыдня можа актывізавацца асабістае жыццё. Сустрэча з сябрамі ў суботу абяцае спрыяльныя перамены.

РЫБЫ. Адчуеце прыліў сіл, будзеце ў выдатнай форме. Даверце частку спраў надзейным партнёрам або калегам, за сабой жа пакіньце самае галоўнае. Паспрабуйце абяцаць толькі тое, што зможаце выканаць. У чацвер будуць паспяховымі дзелавыя паездкі і перагаворы. У пятніцу паступіць цікавая інфармацыя, якая вельмі спатрэбіцца ў найбліжэйшы час. У нядзелю пабудзьце з сям'ёй.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.