Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


На мінулым тыдні ў Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.


Як паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, адкрываючы яго, галоўная мэта сустрэчы — даць старт рабоце падкамітэтаў па правядзенні конкурсу 2020 года на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі і ў сферы літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Ён нагадаў, што 16 жніўня быў прыняты Указ № 589, згодна з якім камітэт абноўлены па мэтавых задачах і сваім складзе. Зараз ён складаецца з 78 чалавек — вядомых кіраўнікоў, спецыялістаў-практыкаў, майстроў літаратуры, архітэктуры і мастацтва нашай краіны. У тым ліку 43 чалавекі ўваходзяць у склад падкамітэта ў галіне навукі і тэхнікі і 30 экспертаў — у склад падкамітэта ў вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Абноўлены прэзідыум, які ўзначальвае Міхаіл Мясніковіч, складаецца з сямі чалавек.

Пачынаючы з 2016 года, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае Дзяржаўныя прэміі адзін раз на чатыры гады. Трэба сказаць, што раней гэта адбывалася часцей — раз у два гады. Па словах спікера верхняй палаты парламента, больш доўгі перыяд надае большую галоснасць працэсу вылучэння кандыдатаў, дае магчымасць больш шырокага абмеркавання ў грамадстве і дазваляе максімальна аб'ектыўна вызначыць дасягненні саіскальнікаў.

Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях падкрэсліў, што яе прысуджэнне — гэта найвышэйшае прызнанне заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай. Памер яе складае 3500 базавых велічынь (89 тысяч беларускіх рублёў) і адрасуецца як аднаму саіскальніку, так і калектыву аўтараў не больш як з шасці чалавек. Дарэчы, прэтэндаваць на атрыманне Дзяржпрэміі Рэспублікі Беларусь маюць права толькі яе грамадзяне.

Ганаровы знак і дыплом лаўрэатам уручаецца ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні Дня Незалежнасці.


Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні інвестыцыйнага супрацоўніцтва са Славакіяй.

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са славацкай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй канстытуцыйна-прававога камітэта, кіраўніком групы дружбы Нацыянальнага савета Славакіі з Беларуссю Робертам Мадэем, паведамляе БелТА.

Спікер Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што беларуска-славацкі тавараабарот расце, баланс гандлю выкананы. «Мы не абмяжоўваемся толькі ім. У нас развіваюцца інвестыцыйныя праекты. А гэта агульны бізнес, агульныя інтарэсы», — адзначыў Мясніковіч. Кажучы аб інвестыцыйных праектах, ён выказаў пажаданне, каб іх было больш. Бакі, паводле яго слоў, будуць працаваць у гэтым кірунку.

Міхаіл Мясніковіч лічыць, што славацкія кампаніі маглі б больш актыўна прыходзіць у Беларусь. Як член ЕАЭС яна ўяўляе сабой добрую пляцоўку для выхаду на еўразійскі рынак, дадаў кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Плённае супрацоўніцтва наладжана паміж пасламі, парламенцкімі групамі дружбы дзвюх краін. Ідзе актыўны абмен візітамі, праводзяцца міжрэгіянальныя форумы і іншыя мерапрыемствы. На думку Міхаіла Мясніковіча, гэта сведчыць пра высокі ўзровень даверу паміж дзвюма краінамі.

Нямала ўжо зроблена для развіцця міжрэгіянальных кантактаў, іх перспектывы спікер ацэньвае як вельмі добрыя. «Мы ўпэўненыя, што нашы адносіны дружбы і супрацоўніцтва будуць і ў далейшым развівацца на карысць народаў», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу Роберт Мадэй пацвердзіў зацікаўленасць славацкага боку ва ўмацаванні стасункаў з Беларуссю. Ён выказаў упэўненасць, што пазітыўныя тэндэнцыі захаваюцца і пасля парламенцкіх выбараў, якія ў Беларусі пройдуць у хуткім часе, а ў Славакіі — у лютым 2020 года.

Прэв'ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.