Вы тут

Чым можна ажывіць вёску?


Добра мець хатку ў сельскай мясцовасі. А асабліва — у Перарове на беразе Прыпяці, што на Гомельшчыне. Усё хараство шыкоўнай прыроды тут ацанілі жыхары розных рэгіёнаў Беларусі.

Амаль цэлая вуліца, якая прымыкае да берага ракі, вылучаецца далёка не сельскімі хацінкамі. І ці ёсць лепшы адпачынак у аддаленым ад мегаполіса месцы? Ды што там выхадныя — у пераважна дагледжаных гаспадарамі будынках можна жыць цэлы год, упэўнены журналісты жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе». І вось чаму.


Фота: pikabu.ru

Дзякуючы мінчанам і людзям з розных іншых гарадоў Беларусі, як суседніх, так і аддаленых, ёсць аптымістычная надзея — вёска будзе жыць!

Дарэчы, як заўважыла старшыня Перароўскага сельскага Савета Іна ДАРАФЕЙ, нерухомасцю на беразе абзаводзяцца і сёння. Яшчэ адна пікантнасць вясковага ўкладу, акрамя непаўторнасці прыроды, — жыццё ў знаёмай паміж сабой супольнасці і без цырымоній. І наогул — навошта купляць нерухомасць за мяжой, калі ў нас усё вакол шыкоўнае, а галоўнае — зразумелае і роднае. Ды і карысць падвойная, бо акрамя свайго задавальнення і хобі новыя людзі ўкладваюць сродкі. Напрыклад, ва ўмацаванне берага. Праблема вядомая — Прыпяць не так ужо і павольна заваёўвае сушу. Сама Іна Сцяпанаўна заўважае, што плошча яе бацькоўскага надзелу за некалькі гадоў паменшылася амаль удвая. А забяспечаныя ўласнікі жылля ўмацоўваюць бераг спецыяльным спосабам, а таксама і траву каля падворка выкасілі. Нядаўна і на просьбу актыўнага старшыні нечакана адгукнуліся.

— У нас брыль на сельскім Савеце знасіўся, трэба было б памяняць, — усміхаецца Іна Сцяпанаўна, — думаю, паспытаю шчасця, можа, дапаможа наш дачнік? Мужчына адразу адгукнуўся і літаральна на наступны дзень прывёз некалькі лістоў металапрофілю.

Матэрыял з'явіўся, а з рук у сельсавеце — толькі жаночыя. І зноў дапамаглі сталічныя жыхары. Усім карысць.

Наогул у сваёй вотчыне Іна Сцяпанаўна, якая шмат гадоў была дырэктарам школы, ведае ўсіх ад малога да старога. Зрэшты, па гэтай жа прычыне з боку жыхароў і давер, і актыўнасць старастаў. Менавіта ў Перарове раней, чым у суседзяў, сабралі сродкі на вызваленне могілак ад небяспечных дрэў. Пры гэтым ініцыятары некалькі разоў абыходзілі хаты: спачатку заручаліся згодай землякоў, а потым збіралі грошы. Падвялі вынік складчыны — дзве тысячы рублёў, запрасілі альпіністаў. Выйшла цалкам бюджэтна.

Дарэчы, падчас работ на могілках альпіністы (як ні стараліся асцярожна і акуратна працаваць) некалькі пахаванняў закранулі. Але, да іх гонару, падрабілі, падмалявалі. Папрасіўшы прабачэння, прапанавалі сваякам пахаваных тут у выпадку незадаволенасці кампенсаваць грашыма. Такое стаўленне падкупіла даверам.

Сёння ў Хлупіне неабыякавыя людзі разбіваюць скверык. Калі жыхары вёскі ладзілі агульныя ўрачыстасці каля дарогі, безгаспадарны ўчастак зарастаў травой і выглядаў неахайна. Чаму б не акультурыць, падумала Іна Дарафей, узяўшыся ўвасабляць у жыццё ідэю. І ва ўнісон дэпутату Палаты прадстаўнікоў Ірыне Кралевіч, якая пабывала нядаўна ў Перарове, стала пераконваць людзей і тлумачыць ім неабходнасць і важнасць таго ці іншага працэсу. У нашым выпадку правільна выбудаваны дыялог знайшоў водгук у Перароўскім лясніцтве. Яго супрацоўнікі і лаўку зрабілі на вуліцы, дзе цяпер перадыхнуць можа любы, асабліва пажылы падарожнік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».