Вы тут

Лукашэнку накіравана афіцыйнае запрашэнне Прэзідэнта Аўстрыі наведаць Вену сёлета ў лістападзе


Аб гэтым расказала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вёргетэр падчас гутаркі з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі.


— Дэталі візіту яшчэ абмяркоўваюцца, пра іх грамадскасць будзе апавешчана пазней, — зазначыла пасол.

Алаізія Вёргетэр расказала, што сама яна мела гонар арганізоўваць тры візіты высокага ўзроўню сёлета: у прыватнасці, у Беларусь Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена, міністра замежных спраў Карын Кнайсль, а таксама Себасцьяна Курца, які на той момант з'яўляўся Федэральным канцлерам Аўстрыі.

— Кантакты такога высокага ўзроўню дапамагаюць адкрытасці, камунікацыі, гатоўнасці да дыялогу і на рабочым, і на аператыўным узроўні, — дадала пасол. — Паміж нашымі краінамі запланавана мноства візітаў. Складваецца вельмі сардэчны, карысны для абодвух бакоў абмен на ўсіх ступенях развіцця зносін.

На працягу года беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва развівалася асабліва дынамічна. Гэта адлюстроўваецца і ў лічбах узаемнага тавараабароту. За першае паўгоддзе экспарт з Аўстрыі склаў 50 мільёнаў еўра, імпарт —- каля 10 мільёнаў еўра. У цэлым прырост тавараабароту ў памеры 15 %, які дазваляе чакаць добрай дынамікі ў 2019 годзе.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: webdo.tn

Загаловак у газеце: Адносіны паміж Беларуссю і Аўстрыяй развіваюцца дынамічна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».