Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Курыца з баклажанамі па-кітайску

Спатрэбіцца: філе курыных грудак — 800 г, баклажаны сярэдняга памеру — 4 шт., соевы соус — 2 ст. л., яблычны воцат — 2 ст. л., цукар — 3 ст. л., надзёрты свежы імбір — 1 ст. л., кунжут (па жаданні) — 1 ч. л., кукурузны крухмал — 2 ч. л. (або 1 ч. л. бульбянога), часнок — 1 зубчык, чырвоны востры перац на кончыку нажа, алей.

Курыцу наразаем доўгімі палоскамі таўшчынёй 1 см. Баклажаны — доўгімі брусочкамі. У некалькі партый абсмажваем кураціну на алеі на моцным агні, пакуль мяса ўнутры не перастане быць ружовым. Выкладваем на талерку і адстаўляем убок.

Кладзём у патэльню, дзе смажылася курыца, баклажаны, дадаём імбір, часнок і 50 мл вады, даводзім да кіпення. Памяншаем агонь да сярэдняга, накрываем патэльню вечкам і смажым, перыядычна памешваючы, пакуль вадкасць не выпарыцца, а баклажаны не будуць гатовыя.

У асобным посудзе змешваем соевы соус, воцат, кунжут, крухмал, перац і цукар.

Курыцу кладзём на патэльню да баклажанаў, заліваем соевай сумессю і на моцным агні даводзім да кіпення. Затым памяншаем агонь і смажым, памешваючы, пакуль падліўка не загусне.

Гатовую страву лепш за ўсё падаваць з рысам.


Памідоры ў сырным кляры

Спатрэбіцца: цвердаватыя памідоры — 4 шт., сыр — 150 г, смятана — 2 ст. лыжкі, яйкі — 2 шт., сушаная молатая папрыка, часнок молаты або свежы, надзёрты на дробнай тарцы, чорны ці чырвоны молаты перац.

Памідоры памыць, апусціць на некалькі секундаў у кіпень, зняць скурку. Нарэзаць кружочкамі, пасыпаць папрыкай, часнаком, чорным ці чырвоным перцам.

Для кляру: узбіць 2 яйкі, змяшаць са смятанай, дадаць дзёрты сыр, усё яшчэ раз старанна змяшаць.

Памідоры акунаць у кляр і смажыць на добра разагрэтай патэльні з антыпрыгарнай паверхняй (або на звычайнай) на алеі да залацістай скарыначкі.


Не па прызначэнні, але...

veronikaa.ru

Жыццё капронавых калготак кароткае, і жанчыны пра гэта выдатна ведаюць. «Стрэлкі», зацяжкі, парывы — усё гэта прамая дарога ва ўтыль. Аднак такое рашэнне — не самае рацыянальнае. Старыя, пашкоджаныя калготкі ці панчохі можна працягваць выкарыстоўваць.

  • Аказваецца, гэта зручны матэрыял для чысткі абутку. Калготкі з поспехам замяняюць абутковыя шчоткі: начышчаны абутак блішчыць нібы адпаліраваны.
  • У панчоху можна пакласці далікатныя рэчы перад мыццём. У такім выглядзе захаванасць бялізны пасля мыцця гарантавана.
  • Калготкі — альтэрнатыва губкам для мыцця посуду.
  • Скамечаная панчоха — выдатная мачалка.
  • Калготкамі можна памыць шкло, люстэрка і нават адпаліраваць мэблю.
  • Абцягніце панчохай качалку, і ў вас не будзе праблем з прыліпаннем цеста пры яго раскочванні.
  • Напоўненая цыбуляй або часнаком панчоха ў падвешаным стане выдатна захоўвае гэтыя дары прыроды.
  • Матэрыял калготак выдатны для працірання далікатных лісточкаў хатніх раслін ад пылу.
  • На садовым участку, калі трэба намыліць рукі, каб не запэцкаць мыла ў зямлі, можна пакласці яго ў панчоху. Другі канец панчохі прымацаваць да ўмывальніка.

Выбар рэдакцыі

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.