Вы тут

Алкамарафон скончыўся для жыхара Наваполацка стратай больш за 6 тысяч долараў


У ГАУС звярнуўся мясцовы жыхар 1991 года нараджэння. Ён паведаміў, што неўстаноўлены злачынец здзейсніў крадзеж сумкі, у якой знаходзіліся 11000 долараў ЗША і 500 рублёў.


Праваахоўнікам удалося знайсці падазраванага і аднавіць падзеі. Высветлілася, што пацярпелы з буйной сумай грошай, якая, паводле яго слоў, павінна была пайсці на арганізацыю вяселля і набыццё жылля, распіваў спіртныя напоі. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, застолле для яго завяршылася ноччу ў пастарунку. Раніцай пасля вызвалення ён з выпадковымі знаёмымі вырашыў працягнуць свята. Утвораная тройца некалькі разоў хадзіла за спіртным. Апошні сумесны паход за алкаголем на мясцовую запраўку скончыўся тым, што пацярпелы паставіў сумку з грашыма на зямлю, а адзін з яго новаспечаных прыяцеляў забраў яе сабе.

Запаўшы ад прынятага ў стан алкагольнага ап'янення, пацярпелы стаў хадзіць па тэрыторыі АЗС і пасля званка ад работнікаў запраўкі ў міліцыю ізноў адправіўся ў пастарунак. А выкрадальнік з трэцім удзельнікам кампаніі прыняліся марнаваць чужыя грошы. Толькі працверазеўшы, абакрадзены новапалачанін звярнуўся з заявай аб знікненні сродкаў у міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага ў крадзяжы. Ім аказаўся непрацуючы мясцовы жыхар 1988 года нараджэння. Высветлілася, што ён з прыяцелем ужо паспеў выдаткаваць большую частку скрадзенага. Праваахоўнікі канфіскавалі толькі 4800 долараў. У дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bankstoday.net

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.