Вы тут

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае 31 кастрычніка на лекцыю пра птушку года-2019


«Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае 31 кастрычніка на лекцыю пра птушку года-2019 - вялікага падворліка, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў арганізацыі.


Лектар - старшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук Валерый Дамброўскі, адзін з вядучых беларускіх спецыялістаў па драпежных птушках. Вывучае вялікага падворліка ўжо больш за 10 гадоў. Ён раскажа, у якіх нетрах жыве гэты птушыны драпежнік, куды ляціць на зімоўку, хто ў яго гняздзе галоўны і пра многае іншае.

Лекцыя пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (станцыя метро "Акадэмія навук", вул. Сурганава, 15). Пачатак а 18:30, працягласць 1 гадзіна + адказы на пытанні. Уваход вольны (па бясплатных білетах).

Прэв'ю: kamenec.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».