Вы тут

Тэатр эстрады прэзентуе ў лістападзе караоке-спектакль "Сваты"


Маладзёжны тэатр эстрады прэзентуе ў лістападзе караоке-спектакль "Сваты", паведаміў БЕЛТА рэжысёр праграмы Іван Клешчанка.


"Мы абяцалі ў новым сезоне пакарыць гледачоў праграмамі і шоу, многія з якіх будуць зроблены ў нехарактэрным для тэатра фармаце. І пакуль нам удаецца трымаць абяцанне. Ужо ў лістападзе адбудзецца прэм'ера эстраднага караоке-спектакля "Сваты", - расказаў Іван Клешчанка.

За асноўнае дзейства шоу ўзята гісторыя, напісаная беларускім класікам Янкам Купалам у пачатку ХХ стагоддзя - славутая "Паўлінка". Галоўная гераіня караоке-спектакля - вясковая прыгажуня і дачка засценкавага шляхціца Алеся. Яна закахана ў простага, але вельмі прыгожага хлопца Тараса. Каханне ўзаемнае, але бацькі Алесі супраць гэтага шлюбу і спрабуюць сасватаць дзяўчыну пану. Каханне перамагае, а сватаўство ў нейкі момант ператвараецца ў гарачую весялосць.

"Пастаноўка напоўнена знакамітымі беларускімі песнямі: як з народнай песеннай культуры, так і хітамі савецкай і сучаснай эстрады на беларускай мове, якія разам з артыстамі зможа спяваць любы глядач у фармаце караоке. Гэта форма створыць у зале добрую атмафсеру беларускага застолля, - адзначыў рэжысёр праграмы. - Упэўнены, што фармат караоке-спектакля прыйдзецца даспадобы нашаму гледачу".

Іван Клешчанка дадаў, што прэм'ера эстраднага караоке-спектакля "Сваты" адбудзецца ў Тэатры эстрады 20 і 21 лістапада, а таксама 22 студзеня. У праграме будуць задзейнічаны зоркі беларускай эстрады: Жанэт, Вольга Плотнікава, ансамбль "Верасы", Вольга Калеснікава, Вольга Змуршчык, Дзмітрый Сяргееў, Яўген Ермалковіч, Дзмітрый Нікіцін, балет тэатра "Fusion".

Прэв'ю: ru.freepik.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.