Вы тут

Грыбы, агародніну і ваду правяраюць на радыяцыю соллю


Прадстаўнікі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), Інстытута радыебіялогіі НАН, Белгідрамета і Пецярбургскага навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай гігіены замяраюць радыяцыйны фон за 30 кіламетраў ад Беларускай АЭС і ў прыграніччы.


Сабраныя ўзоры грунту, драўніны, раслін, вады з калодзежаў, рэк і азёр, а таксама мясцовыя прадукты харчавання: бульбу, яблыкі, грыбы і буракі даставяць на аналіз у Швецыю. Цягам трох-чатырох месяцаў матэрыял будуць вывучаць і падрыхтуюць справаздачу да сакавіка 2020-га.

Аналагічныя экспертызы ўжо неаднаразова праводзіліся ў раёне атамнай станцыі, аднак мэта гэтага даследавання — забяспечыць незалежны маніторынг наваколля як аснову для параўнання і працяглага назірання ў будучым, заўважыў удзельнік навукова-даследчай групы, загадчык лабараторыі мадэлявання і мінімізацыі антрапагенных рызыкаў Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандр ДВОРНІК:

— Мы плануем вярнуцца ў Астравец пасля запуску першага, а пасля і другога энергаблока, каб паўтарыць вымярэнні. У далейшым мы хочам распрацаваць пастаянную праграму, каб з пэўнай перыядычнасцю рабіць замеры ў пастаянных пунктах.

Група плануе правесці аналагічную праграму ацэнкі радыяцыйнага фону і ў Літве, непадалёк ад мяжы з Беларуссю, аднак тэрміны экспедыцыі пакуль не вызначаны.

Акрамя традыцыйнага абсталявання для выяўлення радыяцыйных рэчываў, вучоныя задзейнічалі для работы ноу-хау Лундскага ўніверсітэта: звычайную павараную соль выкарыстоўваюць у якасці дазіметраў, якія размешчаны ў кантрольных пунктах цягам прыкладна месяца. Соль пакідаюць у спецыяльным кантэйнеры, дзе яна можа назапашваць радыеактыўнасць, пасля чаго можна счытаць набытую дозу.

Даследаванні, аналагічныя тым, што адбываюцца каля Беларускай АЭС, праходзілі таксама ў Швецыі падчас будаўніцтва Еўрапейскай крыніцы расшчаплення — шматпрофільнага навукова-даследчага цэнтра, дзе можа адбывацца патэнцыйнае ўздзеянне на наваколле.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: fguzsamo.ru

Загаловак у газеце: За 30 кіламетраў ад АЭС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.