Вы тут

У Мінску адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Дрэваапрацоўка-2019»


Учора ў Мінску адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Дрэваапрацоўка-2019»


Фота БЕЛТА

Тое, што гэта выстаўка абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці, факт звычайны. Аднак старшыня асацыяцыі дрэваапрацоўшчыкаў краіны Аляксандр Барташэвіч адзначыў важную асаблівасць сёлетняй выстаўкі: абсталяванне і тэхналогіі, якія дэманструюцца на яе стэндах, у асноўным набываюць прыватныя прадпрыемствы. І вось чаму. Па яго інфармацыі, летась было нарыхтавана прыкладна 19 мільёнаў тон драўніны. І ўсю гэту масу трэба было перапрацаваць у вырабы, якія карысталіся б устойлівым попытам у краіне і за мяжой. Аляксандр Барташэвіч заўважыў, што ў айчыннай лясной гаспадарцы працуе 17 тысяч чалавек, а ў галіне дрэваапрацоўкі ўдвая больш. І не дзіўна, што асноўную частку мэблі вырабляюць прыватныя малыя і сярэднія прадпрыемствы. Іх цяпер каля 1300.

Пётр Віцязь, акадэмік НАН Беларусі, падкрэсліў, што сёння неабходна настойліва і мэтанакіравана імкнуцца да максімальна глыбокай перапрацоўкі драўніны. А Ігар Войтаў, рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у працяг яго думкі адзначыў вялікую актуальнасць укаранення ў сферу дрэваапрацоўкі новых энергаэфектыўных тэхналогій, якія прапаноўваюць беларускія навукоўцы. Дарэчы, на выстаўцы можна ўбачыць новыя тэхнічныя распрацоўкі па аснашчэнні ўсяго вытворчага цыкла: ад нарыхтоўкі да глыбокай перапрацоўкі драўніны.

За 26 гадоў выстаўка набыла аўтарытэт у краіне і вядомасць за мяжой. Сёлета яе экспанентамі сталі больш за 100 кампаній з 14 краін: Аўстрыі, Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Славеніі, Латвіі, Літвы, Турцыі, Украіны, Швецыі, Эстоніі і іншых. Большая частка ўдзельнікаў прыехала з-за мяжы. Традыцыйна сваю прадукцыю прадстаўляюць нямецкія кампаніі: GreCon, Vecoplan, Nestro Lufttechnіk, а таксама Arhar engіneerіng са Славеніі, Koіmpex з Італіі, Veіsto з Фінляндыі, Ustunkarlі з Турцыі.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.