Вы тут

Заканадаўцы Беларусі і Славакіі абмяняліся вопытам


У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча славацкіх і беларускіх парламентарыяў. З рабочым візітам у нашу краіну прыбыў старшыня Канстытуцыйна-прававога камітэта Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі Роберт МАДЭЙ, а таксама старшыня Камітэта па еўрапейскіх справах Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі Любаш БЛАГА.


«Мы сталі бліжэй і на міжнародных пляцоўках, дзе ўсё часцей разумеем адзін аднаго. Лічу, што парламентарыям неабходна яшчэ раз уважліва вярнуцца да тэмы бяспекі ў рэгіёне, каб выбудаваць такія рычагі і формулу ўплыву на працэсы, якія адбываюцца на кантыненце, якія сапраўды маглі б дазволіць усталяваць стабільны мір», — адзначыў падчас сустрэчы намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК.

Славацкія парламентарыі сустрэліся таксама са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталляй ГУЙВІК. Яна адзначыла, што гэта сустрэча — першая паміж профільнымі камісіямі. Беларускі бок цікавілі тэмы трацейскіх судоў, пытанні, якія датычацца развіцця лічбавай эканомікі і замацавання такога паняцця, як лічбавае права ў грамадзянскім заканадаўстве. Славацкіх парламентарыяў цікавілі тэмы грамадзянскіх кодэксаў нашых краін, медыяцыйнай дапамогі, судовага выканання і крымінальнага права.

Парламентарыі лічаць, што такія сустрэчы дапамагаюць у распрацоўцы будучых законапраектаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: radiobelarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».