Вы тут

Прэм'еры Беларусі і Расіі зверылі гадзіннікі па двухбаковых адносінах


Перагаворы прэм'ер-міністраў праходзілі на тэрыторыі інавацыйнага цэнтра «Сколкава». Да іх пачатку Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў прынялі ўдзел у рабоце міжнароднага форума «Адкрытыя інавацыі».


Выступаючы на мерапрыемстве, кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што сёння адток кадраў у ІT не з'яўляецца праблемай для нашай краіны. «Да нас сталі вяртацца многія з тых, хто з'ехаў раней. А выпускнікі з ІT-спецыяльнасцю практычна цалкам застаюцца ў краіне. Літаральна на мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову ўрада аб стварэнні на базе Парка высокіх тэхналогій ІT-універсітэта», — перадае словы Сяргея Румаса БелТА. Таксама ён расказаў пра ідэю стварэння венчурнага фонду краін ЕАЭС для сумеснага інвеставання ў стартапы і кампаніі.

Прэм'ер-міністр Беларусі звярнуў увагу калег на поспехі Парка высокіх тэхналогій пасля падпісання Дэкрэта аб лічбавай эканоміцы: «І экспарт, і агульная выручка парка растуць на 30—40 % у год, — паведаміў Сяргей Румас. — Сёлета экспарт чакаецца ў памеры 2 мільярдаў долараў, што з'яўляецца немаленькай сумай для такой невялікай краіны, як Беларусь. Па экспарце софту на душу насельніцтва Беларусь стала адным з лідараў Усходняй Еўропы і СНД».

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».