Вы тут

«Звязда» разыграла прызы сярод падпісчыкаў


Што толькі не разыгрывала «Звязда» сярод сваіх падпісчыкаў! Той, хто ўважліва чытае газету, ведае, што сярод прызоў былі і парачкі парсючкоў, і халадзільнікі, і шпалеры, і люстры, і тэлевізары, і трымеры, і мабільнікі... Рэчы — заўважце — вельмі патрэбныя, і набываліся яны загадзя. Як, дарэчы, і фітнес-трэкеры ды ровар, лёс якіх вырашаўся днямі.


Такім чынам, інтрыгі не засталося: усе карткі-купоны, дасланыя ў рэдакцыю падпісчыкамі газеты на чацвёрты квартал альбо другое паўгоддзе гэтага года, «прайшлі» праз наш чароўны капялюш. А шчаслівыя сярод іх — навобмацак, усляпую — па традыцыі «выбіралі» шаноўныя госці: арганізатар рознічных продажаў Белсаюздруку Наталля Талстыка, а таксама неаднаразовыя пераможцы звяздоўскіх конкурсаў на найлепшы подпіс да здымка і найлепшую вясёлую і праўдзівую гісторыю Любоў Чыгрынава і Іван Астроўскі (зніміце капялюш, як той казаў: у свае 80 ён чытае лекцыі студэнтам універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, у тым ліку — на англійскай мове... На беларускай, дарэчы, мог бы таксама...).

Хто з іх падачы стаў шчасліўчыкам?

Фітнес-трэкер D&A M2 выйгралі:

Лайтар Сяргей Мікалаевіч, вёска Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці;

Страшынская Ірына Міхайлаўна, вёска Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;

Раманенка Яўген Валер'евіч, горад Светлагорск Гомельскай вобласці;

Іваноў Мікалай Мікалаевіч, вёска Зелянец Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці;

Марус Надзея Савельеўна, горад Глуск Магілёўскай вобласці;

Азарка Марыя Васілеўна, горад Нясвіж Мінскай вобласці;

Рыбінскі Станіслаў Васілевіч, горад Мінск.

Суперпрыз — ровар Mіkado Blіtz Lіte — выйграла:

Кавалёва Іна Віктараўна, горад Гомель.

Віншуем!

Што сказаць тым, каго ўдача гэтым разам (альбо зноў) абмінула? Ды, відаць, заўсёднае: не варта засмучацца. Вы не выйгралі, але ж, спадзяёмся, і не прайгралі: у любым выпадку да вас пяць разоў на тыдзень будзе прыходзіць родная газета на роднай мове — каб інфармаваць, прасвятляць, дапамагаць парадамі, каб часам забаўляць і... зноў дарыць надзею, пра якую, дарэчы (клопатам спадара Івана Астроўскага), можна не толькі прозай:

Шкода грошай, ды але —

Быў жа ровар на стале!

І таму я зноў пайду

Падпісацца на «Звязду».

Можа, шчасце не міне —

Будзе нешта і ў мяне!

Гэта — заўважце — ён не толькі пра сябе, але і пра вас: бо павінна ж быць!

Праўда, толькі марыць аб гэтым мала...

Адзін мужчынка, расказвалі, дужа хацеў выйграць звяздоўскі суперпрыз... Штовечар прасіў: «Божа, дапамажы...» І ўрэшце... стаміўся Бог яго слухаць. Сказаў: «Чалавеча, дапамажы і ты мне: падпішыся на гэту газету, дашлі картку на розыгрыш!» І тады...

Рэдакцыя зноў выбірае прызы. Якія? Пакуль сакрэт.

Фота Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Жывіце Здорава са «Звяздой»!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, г. Мінск, 220013.

Рэкламная гульня «Жывіце Здорава са «Звяздой»!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 27.08.2019 (пасведчанне № 3626) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 6 верасня да 31 снежня 2019 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на чацвёрты квартал або другое паўгоддзе 2019 года.

Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 132 падпісчыкі. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Загаловак у газеце: Хто паедзе на веласіпедзе?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?