Вы тут

Яечная шкарлупіна як угнаенне


Калі задацца мэтай, то за некалькі месяцаў можна набраць 1-2 кг шкарлупіны і ўгнаіць глебу. Гэта дае магчымасць значна павысіць ураджайнасць.

Часам шкарлупіну проста размяркоўваюць па паверхні зямлі. Але такі метад не адносіцца да ўгнаення глебы, паколькі буйнымі кавалкамі шкарлупіна проста ляжыць на ёй. А вось для птушак, якія з вялікім задавальненнем злятаюцца паласавацца смачнай і карыснай ежай, у такім выглядзе яечная шкарлупіна прыносіць значна больш карысці.


Чым карысная

Вернемся да птушачак: пасля таго як іх арганізм перапрацуе яечную шкарлупіну, асноўны кампанент — карбанат кальцыю (на 93 % шкарлупіна складаецца з гэтага рэчыва) — становіцца карысным і добра засваяльным для раслін.

Натуральна, у велізарных колькасцях такі птушыны памёт нідзе не дастанеш, таму варта разгледзець больш даступны варыянт з яечнай шкарлупінай. Многія дачнікі выкарыстоўваюць замест шкарлупіны мел і вапну, паколькі ў іх таксама ўтрымліваецца карбанат кальцыю, але ў шкарлупіне яшчэ ўтрымліваюцца такія карысныя мікраэлементы, як сера, фосфар і крэмній.

Як збіраць

Пасля таго як яйка разбіваецца, шкарлупіну складаюць у прасторную папяровую скрынку і пакідаюць падсыхаць. Трэба выбраць цёплае месца, каб за некалькі дзён бялковая плёнка не сапсавалася, а высахла натуральным шляхам. Пасля таго, як яечная шкарлупіна цалкам высахне (звычайна на гэта сыходзіць ад 3 да 5 дзён), яе размінаюць і складваюць у папяровыя пакеты. Захоўваецца сыравіна ў сухім месцы. Нельга змяшчаць шкарлупіну ў поліэтыленавы пакет, каб не дапусціць утварэння вільгаці і цвілі.

Збіраюць шкарлупіну і з вараных яек, толькі трэба старанна здымаць адну шкарлупіну, без унутранай часткі.

Прыгатаванне ўгнаення

Калі вы назбіралі 1 кг сыравіны, можна прыступаць да драбнення.

Засцяліце на стол мяккую чыстую тканіну (можна скарыстацца шчыльнай цыратай). Затым раскладзіце яечную шкарлупіну і добра прайдзіцеся па ёй драўлянай качалкай. Сухую шкарлупіну хутчэй здрабніць. Цяпер засталося перацерці сыравіну ў кавамолцы або прапусціць праз мясарубку. Гэта трэба рабіць абавязкова, таму што буйныя кавалачкі шкарлупіны не прынясуць глебе карысці, бо будуць раскладацца вельмі і вельмі марудна. Гатовую яечную муку складваюць у слоікі, закрываюць шчыльна вечкамі.

Можна зрабіць інакш і атрымаць камбінаванае ўгнаенне — спячы на вогнішчы або ў печы шкарлупіну ад яек разам з попелам. Такое ўгнаенне будзе багатае фосфарам, каліем, магніем і карбанатам кальцыю. Такі кактэйль, а таксама сама па сабе здробненая яечная шкарлупіна як угнаенне прынясе больш карысці для кіслых гліністых глеб, палепшыўшы іх структуру.

Можна таксама прыгатаваць вадкае ўгнаенне з парашку шкарлупіны

  • Высушыце шкарлупіну ад яек.
  • Здрабніце яе натуральным шляхам, прапусціце праз мясарубку або кавамолку.
  • Парашок складзіце ў слоік, заліце вадой. Накрыйце шчыльным вечкам.
  • Слоік можна паставіць у цёмнае прахалоднае месца.
  • Праз два тыдні вада стане мутнай і з'явіцца непрыемны пах. Гэта будзе азначаць, што пажыўнае ўгнаенне гатова.
  • Перад тым як выканаць падкормку раслін, яго трэба развесці звычайнай вадой у прапорцыях
  • 1 да 3.

Маленькі нюанс: паглядзіце на ўнутраную частку шкарлупіны — там засталася тонкая высахлая бялковая плёнка. Бялок з'яўляецца добрым пажыўным рэчывам для раслін. Калі спаліць шкарлупіну ў печы або на вогнішчы, то бялок знішчыцца, таму ёсць сэнс зрабіць некалькі відаў падкормкі са шкарлупіны.

Раптам спатрэбіцца

Калі месца ў склепе для ўсяго ўраджаю не хапае — не бяда! Некаторыя караняплоды могуць зімаваць на градцы. Гэта марозаўстойлівыя культуры: дайкон, каранёвая пятрушка, морква. Напярэдадні першых замаразкаў бацвінне ў караняплодаў абразаюць да вышыні 5 см. Далей неабходна абагнаць кожную расліну, а градку замульчыраваць пластом торфу або пілавіння. Ураджай неабходна выкапаць ранняй вясной, пакуль не пачало адрастаць лісце.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.