Вы тут

Чым замяніць пластык


Пра шкоду пластыку для навакольнага асяроддзя напісана ўжо мноства артыкулаў. Пры гэтым рэгулярна вядуцца распрацоўкі па стварэнні новых формаў і відаў гэтага матэрыялу, якія былі б менш небяспечныя для прыроды. Зусім свежае вынаходніцтва — альтэрнатыўны матэрыял, які ў будучыні можа замяніць сабой такі адначасова патрэбны і шкодны пластык.


Як паведамляе рэдакцыя выдання Eurekalert, за распрацоўку адказваюць супрацоўнікі ўніверсітэта Аалта і Цэнтра тэхнічных даследаванняў у Фінляндыі. Даследчыкі стварылі сапраўды новы ўнікальны матэрыял, злучыўшы драўняныя валокны цэлюлозы і бялок шоўку, які здабываецца з нітак павуціння.
У выніку атрымліваецца вельмі трывалы і эластычны матэрыял, які можа быць выкарыстаны ў будучыні ў якасці магчымай замены пластыку.

«Прырода прапануе выдатныя інгрэдыенты для распрацоўкі новых матэрыялаў, такія як цвёрдая і лёгкадаступная цэлюлоза ды жорсткі і гнуткі шоўк, якія мы і выкарыстоўвалі ў нашым даследаванні, — кажа адзін з вядучых аўтараў работы, прафесар універсітэта Аалта Маркус Ліндэр. — Перавага гэтых матэрыялаў у тым, што, у адрозненне ад пластыку, яны біяраскладальныя і не нясуць шкоды навакольнаму асяроддзю».

Для стварэння пластыку навукоўцы выкарыстоўвалі бярозавую цэлюлозу, якую «разабралі» на больш дробныя цэлюлозныя нанавалокны. Затым іх, нібы сетку, злучылі ў жорсткі каркас. У той жа час у атрыманую цэлюлозную сетку ўкаранілі клейкую матрыцу з павучыным шоўкам. У выніку цэлюлоза дала матэрыялу мяккасць і гнуткасць, а шоўк — трываласць. Па знешніх прыкметах новы матэрыял вельмі падобны на пластык.

Ука­ра­нен­не шаў­ко­вай ніт­кі па­між ва­лок­на­мі цэ­лю­ло­зы.

Пры гэтым, што важна, шоўк, як вядома, ствараецца ў жывой прыродзе тутавым шаўкапрадам. Аднак фінскія навукоўцы выкарыстоўвалі «штучны» шоўк, які ствараецца геннамадыфікаванымі бактэрыямі са змененай ДНК, запраграмаванай на выпрацоўку шоўку. Такі шоўк значна танней у вытворчасці і па складзе мала чым адрозніваецца ад натуральнага.

«Паколькі мы ведаем структуру ДНК, мы можам скапіраваць яе і выкарыстоўваць для вытворчасці малекул бялку шоўку, якія хімічна падобныя на тыя, што знаходзяцца ў нітках павуціння, — тлумачыць прафесар Ліндэр. — Наша праца ілюструе новыя магчымасці бялковай інжынерыі. У будучыні мы змаглі б вырабіць падобныя сумесі і з іншымі ўласцівасцямі».

Можа ўзнікнуць пытанне: але ж для вытворчасці альтэрнатывы пластыку трэба будзе масава высякаць дрэвы з мэтай здабычы цэлюлозы? На самай справе, не. Зараз навукоўцы актыўна вядуць работы па пошуку найбольш таннага шляху вытворчасці штучнай цэлюлозы пры дапамозе бактэрый. Вядома, падобныя распрацоўкі ўжо ёсць, але ўвесь працэс стварэння альтэрнатывы пластыку павінен на выхадзе даваць прадукт, які танней за сам пластык. Інакш вялікая частка вытворцаў нават не паглядзіць у бок новай тэхналогіі.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Фота 24gadget.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.