Вы тут

Гульня БРСМ "Галасую!" стала даступная карыстальнікам смартфонаў


Мабільная версія гульні “Галасую!”, распрацаваная актывістамі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ і прэзентаваная шырокай публіцы на рэспубліканскім семінары-трэнінгу "Беларусь і Я”, стала сёння даступная карыстальнікам платформаў Android, а ў хуткім часе з'явіцца яе iOS-версія.


Каб трапіць на выбарчы ўчастак і прагаласаваць, галоўны герой гульні праходзіць некалькі узроўняў. Першы нагадвае яму пра тое, што, збіраючыся на выбары, неабходна ўзяць з сабой дакумент, які сведчыць асобу. Акрамя таго, распрацоўшчыкі паклапаціліся і пра тое, каб ён не забыўся паесці і цёпла апрануцца. На другім узроўні персанаж перасоўваецца па вуліцы. Па дарозе да выбарчага ўчастка звычайныя жыхары сталіцы прапануюць яму прайсці некалькі квэстаў. Акрамя таго, ён можа здзейсніць добрую справу, напрыклад, выратаваць котку. Трэці ўзровень звязаны непасрэдна з выбарчай працэдурай ад атрымання бюлетэня да моманту галасавання і нават падарунка.

Распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што гульня “Галасую!”, скіраваная на павышэнне электаральнай актыўнасці моладзі, будзе цікавая для геймераў рознага ўзросту і сацыяльнага статусу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: androidinsider.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».