Вы тут

Прэзідэнт Кубы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь


Прэзідэнт Кубы Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт кубінскага лідара здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БЕЛТА.


Плануецца, што 23 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з высокім госцем. Сустрэча пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага будзе нададзена гандлёва-эканамічнай тэматыцы, у прыватнасці пытаннях рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій.

Запланавана падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў, якія дазваляюць пашырыць узаемадзеянне Беларусі і Кубы ў розных галінах. Чакаецца, што па выніках перамоў Аляксандр Лукашэнка і Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс падпішуць сумесную заяву.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.