У перыяд з 23 кастрычніка па 4 лістапада тут пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на папярэджанне крадзяжоў двухколавых транспартных сродкаў.
Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку года больш за 70 працэнтаў такіх крадзяжоў учынены шляхам свабоднага доступу, што сведчыць аб бестурботнасці і не прыняцці належных мер па захаванасці маёмасці з боку іх уладальнікаў.
Супрацоўнікамі міліцыі будуць арганізаваны выступленні ў навучальных установах, працоўных калектывах, па месцы жыхарства грамадзян, у ходзе пасяджэнняў саветаў па пытаннях прафілактыкі гэтага віду злачынстваў і недапушчэння фактаў пакідання веласіпедаў без нагляду.
Таксама падвергнуцца праверцы пад'езды і падвальныя памяшканні на наяўнасць і спраўнасць дамафонаў, запорных прылад.
Будзе арганізаваны маніторынг грамадскіх месцаў на прадмет наяўнасці каркасаў (адмыслова абсталяваных пляцовак) для паркоўкі веласіпедаў, міліцыянеры зоймуцца выяўленнем пакінутага без нагляду двухколавага транспарту і дзіцячых калясак. У выпадку выяўлення такіх фактаў з уладальнікамі нячыйнай маёмасці будзе праводзіцца тлумачальная работа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота ў мініяцюры: guidesearcher.com
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».