Вы тут

Хлопец правеў вечар у прыемнай кампаніі, а яго маці пазбавілася сваіх зберажэнняў


Жыхарка аднаго з садовых таварыстваў у Брэсцкім раёне вярнулася з камандзіроўкі. Патрапіўшы дадому, жанчына вырашыла пералічыць грошы, але там, дзе яны захоўваліся, іх не аказалася, як не было і залатога пярсцёнка ў шкатулцы. Яна спытала ў сына, які заставаўся на гэты час дома, ці не перакладаў ён купюры і не браў ці ўпрыгожванне. На што атрымала адмоўны адказ.


Гаспадыня дома звярнулася ў міліцыю. У гутарцы з сынам заяўніцы супрацоўнік крымінальнага вышуку Брэсцкага РАУС даведаўся, што ў госці да хлопца прыходзіў яго сябар. У адзін з вечароў яны пакінулі запіс аб пошуку двух дзяўчат для цікавага вольнага часу на сцяне групы ў сацыяльнай сетцы. На іх паведамленне адгукнуліся дзве сімпатычныя брастаўчанкі, якіх хлопцы адразу ж запрасілі на вячэру. Маладыя людзі хутка знайшлі паміж сабой агульную мову, таму дзяўчаты яшчэ некалькі разоў прыязджалі за горад. Па словах сына, з сябрам ён знаёмы вельмі даўно, а госці былі ветлівымі і ўнушылі давер з першых слоў, таму, на яго думку, ніхто з траіх не мог здзейсніць крадзеж.

Аднак праваахоўнік вывучыў перапіску маладых людзей у інтэрнэце і ўстанавіў, што адна з дзяўчат у свае 20 гадоў ужо некалькі разоў траплялася на парушэнні закона. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі атрыманы доказы датычнасці да крадзяжу менавіта гэтай жыхаркі горада над Бугам. Тут, у абласным цэнтры, яна і была затрымана. Дзяўчына расказала міліцыянеру, што ў першы ж вечар знаёмства з хлопцамі ветлівы гаспадар адлучыўся па справах, а сам папрасіў сябра прыбрацца, дзяўчыны падахвоціліся дапамагчы. Падчас уборкі затрыманая і ўбачыла тое, што вырашыла прыбраць да рук. Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, за некалькі разоў яна вынесла больш за тысячы ўмоўных адзінак валюты і пярсцёнак, які здала ў ламбард. Грошы выдаткавала з сяброўкай, адпачываючы ў начных установах. На ўсе пытанні прыяцелькі адказвала, што гэтыя шчодрыя падарункі ёй дасылаюць з-за мяжы.

Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: tv-gubernia.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.

Эканоміка

Як пазбегнуць узгарання аўто?

Як пазбегнуць узгарання аўто?

Сучасны аўтамабіль — гэта добрая крыніца агню.