Вы тут

Цэнтрабанкі Беларусі і Расіі хутка абмяркуюць дарожную карту па інтэграцыі ў СД


Цэнтрабанкі Беларусі і Расіі ў канцы кастрычніка абмяркуюць дарожную карту па інтэграцыі ў СД, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ", перадае БЕЛТА.


"Цяпер мы яе падрыхтавалі, яна ўзгадняецца з Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі. Чакаецца, што мы яе ў канцы месяца разгледзім на пасяджэнні міжбанкаўскага валютнага савета", - сказаў Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, ключавыя параметры дарожнай карты знаходзяцца ў галіне гарманізацыі пытанняў, звязаных з развіццём грашова-крэдытнай палітыкі, пытанняў макрапрудэнцыяльнага рэгулявання, банкаўскага нагляду, развіцця плацежных сістэм.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі быў узгоднены праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы. Як тлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, цэнтрабанкі Беларусі і РФ абмяркоўваюць гарманізацыю падыходаў да банкаўскага нагляду, а не іх уніфікацыю.

Прэв'ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?