Вы тут

Падчас будаўнічых работ на пл. Перамогі ў Мінску знайшлі бутэльку з пасланнем


Бутэльку з пасланнем з мінулага знайшлі пры дэмантажы гранітных пліт каля манумента на пл. Перамогі 21 кастрычніка, распавёў агенцтву Мінск-Навіны мантажнік будаўнічых канструкцый Андрэй Спірыдовіч.


Фота Мінск-Навіны

Фота з Тэлеграм-канала "Мінск Зараз"

Запіска і дзве манеты наміналам 1 капейка часоў СССР (1985 і 1987 гадоў выпуску) былі ў бутэльцы з-пад шампанскага.

- Я яго (пасланне. - Заўвага. Аўт.) знайшоў пры дэмантажы сцяжкі, - растлумачыў А. Спірыдовіч. - Заўважыў ў бутэльцы паперу і зразумеў, што гэты ліст з мінулага. Ён быў парваны.

Пасланне, якое, верагодна, напісалі працоўныя, якія былі на добраўпарадкаванні аб'екта, пачынаецца з звароту да нашчадкаў. У ім згадваецца пра "ўдарную брыгаду", таксама пазначаны нейкая грашовая сума і прозвішчы членаў працоўнага калектыву.

"Тут надрывалі свае спіны ўдарная брыгада Емяльянава..." Таксама бачны прозвішчы Емяльянаў, Курачка, Крывецкі, Кавалеўск(?), Клімовіч, Корбут, Ліс, Маліноўск(?), Пятрэнка, Працута, Шуляк, Шынкевіч...

Тэкст захаваўся не цалкам. Таму адразу зразумець, пра што там вядзецца гаворка, не ўяўляецца магчымым. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».