Вы тут

Таксіст налічыў замежнікам 316 рублёў за паездку ад аэрапорта да цэнтра Мінска


Турысты з Сербіі ўчора цэлы дзень правялі ў Мінску, да вечара вярнуліся ў гатэль "Еўропа" і пацікавіліся ў работніка рэсепшэн, колькі будзе каштаваць таксі па горадзе. "Адразу было зразумела, што пытанне зададзена нездарма, - кажа супрацоўнік гатэля Аляксей. - Аказалася, яны баяліся, што за нядоўгую паездку па цэнтры з іх возьмуць не менш за 20 еўра. Адкуль такія разлікі? Як высветлілася, учора ноччу за паездку ад аэрапорта да нашай гасцініцы яны заплацілі 140 еўра", піша onliner.by.


Фота: onliner.by

Аляксей кажа, што высветліў у турыстаў падрабязнасці: "Па іх словах, яны выйшлі з аэрапорта на першым паверсе ў зоне прылётаў. Адгукнуліся на прапанову таксі ад мужчыны. Той набраў на тэлефоне паведамленне ў мэсэнджар, неўзабаве пад'ехала машына. Марку яны не запомнілі, але на камеры вонкавага назірання ў нашай гасцініцы быў зафіксаваны седан Kia Rio серабрыстага колеру. Каля 43 кіламетраў шляху - і яны ля ўваходу ў хол. Таксіст раздрукаваў чэк. Лічба на маёй памяці рэкордная - 316 рублёў. Вядома, госці краіны былі, мякка сказаць, ашаломленыя: чым заплаціць? Столькі беларускіх рублёў у іх не было. Таксіст не разгубіўся, пералічыў і запатрабаваў 140 еўра. Турысты былі стомленыя пасля пералёту Бялград - Вена - Мінск і не падумалі, што можна нешта зрабіць. У выніку аддалі грошы ў валюце, якую кіроўца не меў права прымаць".

Выстаўляць такія расцэнкі дае права пункт 169 пастановы Саўміна Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях аўтаперавозак пасажыраў". Ён вызначае, што памер платы за паездку усталёўваецца аўтамабільным перавозчыкам, зыходзячы з яго выдаткаў, звязаных з выкананнем пасадкі і высадкі пасажыраў, кладкі і выгрузкі багажу і ручной паклажы. Гэта значыць перавозчык сам вырашае, колькі каштуе яго паслуга. Памер платы пры гэтым вызначаецца па таксометры, то-бок таксіст ў любым выпадку абавязаны прадаставіць чэк па завяршэнні паездкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».