Вы тут

Варажбітка раскінула карты...


У жыхаркі горада Гродна ўзніклі пэўныя праблемы ў жыцці. З кім не бывае? Вырашыць іх простымі зямнымі спосабамі ніяк не атрымоўвалася, таму жанчына вырашыла звярнуцца да дапамогі вышэйшых сіл. На прасторах глабальнай камп'ютарнай сеткі яна натрапіла на заклік звяртацца ў цяжкіх жыццёвых абставінах да «бабулі Дар'і» і звязалася з ёй.


Варажбітка зазірнула ў крыштальны шар, раскінула карты і ўгледзела, што на жыхарцы абласнога цэнтра ляжаць псута і сурокі. Вырашыць гэтую праблему аказалася нескладана, але для выпраўлення сітуацыі вышэйшым сілам спатрэбіліся... цалкам зямныя грошы. У выніку жыхарка Гродна перавяла сваёй памочніцы 1618 долараў ЗША. Варажбітка, у сваю чаргу, аптымістычна паабяцала, што праз два тыдні сітуацыя зменіцца ў самы лепшы бок.

Прайшлі два тыдні, аднак гродзенка не адчула ніякіх змен да лепшага. Яна звязвалася з бабкай, і тая сцвярджала, што трэба яшчэ крыху пачакаць, а затым — і зусім перастала выходзіць на сувязь. Як вынік, пасля няўдалых спробаў зносін з вышэйшымі сіламі пацярпелая звярнулася па дапамогу ў Ленінскі РАУС Гродна. На гэты момант удалося ўстанавіць, што жыхарка горада пераводзіла свае грошы на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Сышчыкі праводзяць комплекс неабходных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

За падобнае злачынства прадугледжана крымінальная адказнасць па частцы 1 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Махлярства», нагадвае Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Праваахоўнікі нагадваюць уражлівым грамадзянам, што падобнага роду выпадкі не адзінкавыя. Як паказвае практыка, калі складана знайсці простае выйсце з сітуацыі, людзі пачынаюць шукаць альтэрнатыўныя спосабы і менавіта тады натыкаюцца на такіх вось «лекараў душы». Вось толькі ў такіх выпадках замест адной праблемы з'яўляюцца яшчэ некалькі. Таму варта задумацца, каму а самае галоўнае — за што вы даяце свае зберажэнні.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Фота ў мініяцюры: stan.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?