Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеі выхадных.


1. Дзюдаіст Даніэль Мукетэ адкрыў лік узнагарод беларускай дэлегацыі на VІІ Сусветных ваенных гульнях у Кітаі, выйграўшы залаты медаль у вагавой катэгорыі 100 кг. Нагадаем, больш за 9300 спартсменаў-ваеннаслужачых са 109 краін свету спаборнічаюць з 18 да 27 кастрычніка ў 27 відах спорту па 329 дысцыплінах. У праграму спаборніцтваў увайшлі бадмінтон, стральба з лука, веласпорт, бокс, гольф, футбол, дзюдо, парашутны спорт, стральба, плаванне, трыятлон, валейбол, настольны тэніс, сучаснае пяціборства, конны спорт, фехтаванне, арыентаванне на мясцовасці, спартыўная барацьба, ваенна-авіяцыйнае пяціборства, ваенна-марское пяціборства, ваеннае пяціборства і іншыя віды.

2. Таццяна Шаракова выйграла «бронзу» і «серабро» на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку ў Нідэрландах. Трэцяе месца беларуска заняла ў омніуме, а другое ў гонцы па ачках.

3. Людміла Псышчаніца (вагавая катэгорыя 55 кг) заваявала залатую ўзнагароду на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Бухарэсце. Беларуска паказала вынік у 189 кг (83 + 106) у суме дваябор'я (рывок і штуршок).

У Бухарэсце на юніёрскім (U20) і маладзёжным (U23) чэмпіянатах Еўропы ўдзельнічаюць каля 500 спартсменаў з 40 краін. Абодва турніры ліцэнзійныя і даюць атлетам права зарабіць ачкі ў алімпійскі рэйтынг Токіа-2020. Юніёрскі чэмпіянат носіць залаты статус, маладзёжны — сярэбраны.

4. Беларускі баксёр Мікалай Весялоў на турніры ў Бельгіі абараніў чэмпіёнскі пояс Сусветнай баксёрскай асацыяцыі — WBА Соntіnеntаl. Наш спартсмен выйграў бой у сярэдняй вагавой катэгорыі (72,5 кг) у датчаніна Абдула Хатаба.

5. Адбыліся матчы 25-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Брэсцкае «Дынама» ўмацавала сваё лідарства, перамогшы футбалістаў «Слуцка» — 3:2, а іх асноўныя канкурэнты — БАТЭ — страцілі ачкі, згуляўшы ўнічыю з «Гомелем» — 1:1. Салігорскі «Шахцёр» сенсацыйна прайграў у Магілёве мясцоваму «Дняпру» — 0:2. Такім чынам, адрыў брэсцкага «Дынама» ад найбліжэйшых праследавацеляў складае ўжо 7 ачкоў.

Вынікі іншых сустрэч 25-га тура: «Дынама» (Мінск) — «Віцебск» — 0:2, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Іслач» (Мінскі раён) — 1:3, «Славія» (Мазыр) — «Нёман» (Гродна) — 0:1.

Становішча ў групе лідараў зараз такое: «Дынама» (Брэст) — 64 ачкі (25 матчаў), БАТЭ — 57 (24), «Шахцёр» — 57 (25), «Дынама» (Мінск) — 45 (24).

6. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пацярпеў чацвёртае паражэнне ў Лізе чэмпіёнаў, саступіўшы на сваёй арэне польскаму «Віве» з Кельцаў — 27:31.
У складзе гаспадароў самым выніковым стаў Вільям Акамбрэ, які закінуў 6 мячоў, у гасцей столькі ж разоў адзначыўся беларус Уладзіслаў Кулеш.

Турнірнае становішча пасля пяці гульнявых дзён: «Кіль» — 9 ачкоў, «Веспрэм» — 6, «Манпелье» — 6, «Вардар» — 6, «Віве» — 5, «Порту» — 5, БГК — 2, «Матор» — 1.

БГК імя Мяшкова свой наступны паядынак правядзе 3 лістапада ў Скоп'е супраць «Вардара».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.