Вы тут

Стаўка на высокатэхналагічную вытворчасць


Растуць інвестыцыі ў гэтую галіну.


Па выніках першых васьмі месяцаў гэтага года інвестыцыі ў высокатэхналагічн вытворчасць у Кітаі працягвалі расці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У студзені-жніўні інвестыцыі павялічыліся на 12 працэнтаў у гадавым вылічэнні, што на 0,9 працэнтнага пункта вышэй за паказчык першых сямі месяцаў. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР.

Пры гэтым інвестыцыі ў медыцынскае абсталяванне і вытворчасць прыбораў і інструментаў выраслі на 17,7 працэнтаў у гадавым вылічэнні, у электроннае абсталяванне і абсталяванне сувязі — на 14,5 працэнта..

Дадзеныя ведамства таксама сведчаць аб тым, што ў перыяд са студзеня па жнівень інвестыцыі ў тэхнічнае перааснашчэнне выраслі на 9,5 працэнта, што на 6,9 працэнтнага пункта вышэй інвэстыцый у апрацоўчую прамысловасць.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».