Вы тут

«Асаблівым складнікам супрацоўніцтва з'яўляецца спартыўная сфера»


Беларусь і Абу-Дабі будуць працягваць двухбаковыя адносіны па развіцці баскетбола.

На гэтым тыдні ў Савеце Абу-Дабі па спорце адбылася рабочая сустрэча з удзелам кіраўніцтва арганізацыі і прадстаўнікоў беларускага боку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны сакратар Савета Абу-Дабі па спорце Арэф аль-Авані, тэхнічны дырэктар Савета Абу-Дабі па спорце Талаль Мастафа аль-Хашэмі, генеральны Сакратар — выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна і Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок.


Бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва і магчымасці абмену вопытам у рамках распрацоўкі і рэалізацыі сумесных баскетбольных праектаў, а таксама арганізацыю візіту ў адказ у Беларусь. Плануецца, што ўдзел у сумесных кэмпах у Мінску возьмуць найлепшыя каманды юнакоў і дзяўчат з Абу-Дабі. Таксама асобна абмяркоўвалася тэма развіцця алімпійскага віду 3х3, правядзенне турніраў і таварыскіх гульняў.

Арэф аль-Авані заўважыў, што неаднаразова бываў у беларускай сталіцы. Напрыклад, у чэрвені 2019 года генеральны сакратар наведаў цырымонію адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення маштабных спаборніцтваў у нашай краіне.

— Мы рады, што супрацоўніцтва развіваецца ў першую чаргу дзякуючы асабістым кантактам і ўзаемадзеянню паміж кіраўнікамі нашых краін, — падкрэсліла Анастасія Марыніна. — Асаблівым складнікам супрацоўніцтва паміж краінамі з'яўляецца спартыўная сфера, а каля вытокаў сумесных праектаў стаіць Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Мы спадзяёмся на тое, што работа па развіцці баскетбола ў абедзвюх краінах будзе працягнутая, каманды Абу-Дабі наведаюць з візітам у адказ Мінск і рэалізуюцца ўсе намечаныя праекты.

Візіт беларускай баскетбольнай дэлегацыі ў Абу-Дабі праходзіць з 15 да 22 кастрычніка, ён рэалізуецца ў рамках Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкім спартыўным клубам і Саветам Абу-Дабі па спорце. Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы спартыўнага клуба «Бані Яс» і пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Плануецца, што фарм-каманда «Цмокі-Мінск» згуляе таварыскія матчы з баскетбольнымі клубамі Абу-Дабі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».