Вы тут

МАК плануе перанесці марафон на Алімпіядзе з Токіа ў Сапара


Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з ініцыятывай перанесці спаборніцтвы па марафоне і спартыўнай хадзе на доўгія дыстанцыі падчас XXXІІ летніх Алімпійскіх гульняў, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт.


МАК праінфармаваў Міжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкі аб меркаваных зменах.

Гэтыя змены звязаныя, перш за ўсё, з клопатам пра здароўе атлетаў, суддзяў спаборніцтваў і балельшчыкаў. Падчас Алімпіяды ў Токіа чакаецца гарачае надвор'е.

На тэставых спаборніцтвах у Японіі летам 2019-га многія нюансы надвор'я былі вывучаны і будуць улічаныя падчас правядзення Гульняў. Ініцыятыва з пераносам марафону і стартаў па спартыўнай хадзе з Токіа ў Сапара, дзе ў 1972 годзе адбыліся зімовыя Алімпійскія гульні, будзе абмеркавана ў сталіцы Японіі Каардынацыйнай камісіяй МАК на чале з Джонам Коутсам 30 кастрычніка і 1 лістапада.

«Здароўе і дабрабыт спартсменаў заўсёды знаходзяцца ў ліку прыярытэтаў МАК. Шэраг мер па абароне спартсменаў ад спёкі ў Токіа будзе прыняты. Новыя прапановы па правядзенні марафону і спаборніцтваў па спартыўнай хадзе паказваюць, наколькі сур'ёзна МАК ставіцца да такіх праблем. Алімпійскія гульні для многіх атлетаў — вяршыня іх кар'еры, на гэтых спаборніцтвах ім неабходна забяспечыць умовы для дасягнення найлепшых вынікаў. Сумесна з Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі пастараемся рэалізаваць гэтыя планы», — заявіў прэс-службе МАК прэзідэнт гэтай арганізацыі Томас Бах.

Жаночы марафон на Алімпіядзе адбудзецца 2 жніўня, мужчынскі — 9 жніўня. Найлепшых спартменаў у хадзе на 20 км у мужчын вызначаць 31 ліпеня, а ў жаночай хадзе на 20 км — 7 жніўня, мужчынская хада на 50 км адбудзецца 8 жніўня. Таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы (дыстанцыі 5000 м і больш) перанесены на вячэрнія сесіі. Ранішнія матчы па рэгбі павінны заканчвацца не пазней 12 гадзін, а горныя этапы велагонак пачнуцца не раней 15 гадзін.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».