Вы тут

Гісторыя новага сезона пачынаецца на мінскім лёдзе


Першы этап Кубка свету па канькабежным спорце ў сезоне 2019/2020 пройдзе ў Беларусі.

Турнір прыме канькабежны стадыён «Мінск-Арэны» з 15 да 17 лістапада. Папярэднія заяўкі на ўдзел падало больш за 280 спартсменаў з 26 краін. На нашай пляцоўцы будуць спаборнічаць чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, шматразовыя чэмпіёны свету, сярод іх Свен Крамер, Дзяніс Юскаў, Патрык Руст, Сверэ Лундэ Педэрсэн.


На кароткай дыстанцыі чакаецца супрацьстаянне Паўла Куліжнікава і Тацуі Сінама. У сакавіку 2019-га Сінама пабіў сусветны рэкорд, які належыў Куліжнікаву, але ў японца атрымалася пабыць у новым статусе ўсяго некалькі хвілін, таму што расіянін вярнуў сабе званне рэкардсмена свету. Гарачыя эмоцыі разгарацца ў спаборніцтвах сярод дзяўчат. Шматразовая чэмпіёнка свету Брытані Боў (ЗША) выйдзе на лёд супраць адной з самых тытулаваных спартсменак планеты, пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкі Ірэн Вюст (Нідэрланды). А легендарная чэшка Марціна Саблікава паспрабуе адбіцца ад беларускі Марыны Зуевай, якая ёй наступае на пяты.

Усе шанцы на месца на п'едэстале ёсць і ў яшчэ аднаго прадстаўніка нашай краіны — Віталя Міхайлава. У мінулым сезоне Міхайлаў стаў пераможцам і прызёрам двух этапаў Кубка свету.

Беларускую каманду на этапе Кубка свету па канькабежным спорце прадставяць: Марына Зуева, Ігнат Галавацюк, Аляксей Кірпічнікаў, Ягор Дамарацкі, Ганна Ніфантава і іншыя.

Радаваць публіку будуць не толькі спартсмены, але і арганізатары, якія падрыхтавалі для гледачоў разнастайную забаўляльную праграму. Госці турніру змогуць наведаць фан-зону і пачаставацца смачнай ежай і напоямі. Маленькіх аматараў канькабежнага спорту чакаюць гульнявыя пляцоўкі, магчымасць усяго за некалькі хвілін стварыць сапраўдны мастацкі шэдэўр і паўдзельнічаць у выстаўцы малюнкаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота ў мініяцюры: championat.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?