Вы тут

У Мінску пабывала дэлегацыя Кастрамской вобласці


У Мінску на чале з намеснікам губернатара Юрыем Макавым пабывала дэлегацыя Кастрамской вобласці.


Прайшлі перамовы ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, удзельнікі дэлегацыі наведалі шэраг беларускіх прадпрыемстваў, з якімі ўжо наладжаны добрыя партнёрскія сувязі.

Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Кастрамской вобласцю летась склаў 75,2 млн долараў. Асноўныя пазіцыі экспарту Рэспублікі Беларусь у гэты рэгіён Расіі складаюць цукар, халадзільнікі, лядоўні, машыны і прыстасаванні для пад'ёму, перамяшчэння, пагрузкі ці разгрузкі, трубы, профілі з чорнага металу і іншыя віды прамысловай прадукцыі. Зразумела, — і пра гэта гаварылася на двухбаковых перамовах, арганізаваных на пляцоўцы Міністэрства інфармацыі краіны, абсягі двухбаковых эканамічных адносін не задавальняюць бакі. Аб'ектыўныя рэаліі падказваюць, што павінен адбывацца рост і па згаданых, і па іншых кірунках. Пра гэта гаварылі на сустрэчы і прадстаўнікі розных беларускіх міністэрстваў і ведамстваў — прамысловасці, сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання, Нацыянальнага агенцтва па турызме і іншых.

Як перспектыўныя кірункі абмяркоўваліся пытанні наладжвання будаўніцтва ў Кастрамской вобласці пры падтрымцы Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Шмат ініцыятыў прагучала і ў галіне двухбаковых адносін беларускіх і кастрамскіх аграрыяў. Была звернута ўвага на вартасці развіцця праграм Саюзнай дзяржавы.

Намеснік губернатара Кастрамской вобласці Юрый Макаў заўважыў, што дадому дэлегацыя вяртаецца з партфелем новых ініцыятыў і напрацовак.

Сяргей ШЫЧКО

Фота ў мініяцюры: mininform.gov.by

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.