Вы тут

Больш за 60 чалавек загінула падчас выбуху ў мячэці ў Афганістане


Урад Афганістана рашуча асуджае атаку на мячэць на ўсходзе краіны, у выніку якой, па апошніх дадзеных, загінулі 62 чалавекі. заявіў прадстаўнік прэзідэнта Афганістана Седзік Седзікі, паведамляе ria.ru.


"Афганскі ўрад рашуча асуджае сённяшнюю атаку смяротніка ў мячэці ў правінцыі Нангархар, у выніку якога загінулі ... ні ў чым не вінаватыя афганцы і многія атрымалі раненні. Талібы і іх пасобнікі ў жахлівых злачынствах працягваюць нападаць на грамадзянскіх асоб у час здзяйснення малітваў", - напісаў Седзікі ў Twitter.

Ракеты трапілі ў будынак мячэці ў раёне Хаска Міна ў афганскай правінцыі Нангархар на ўсходзе краіны падчас пятнічнай малітвы. У выніку выбуху абрынуўся дах мячэці.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.