Вы тут

Што нараджае праблему?


З гэтым пытаннем спрабаваў разабрацца памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь Прыма на прыёме грамадзян у адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы.


«Падчас такіх прыёмаў неабходна не толькі зразумець сутнасць праблемы, але і яе першапрычыны», — лічыць ён. Памочнік Прэзідэнта стараўся выслухаць абодва бакі: ведаць пазіцыю і грамадзяніна, і мясцовых уладаў.

Вялікі рэзананс выклікала пытанне з капрамонтам дамоў № 18, 20, 22 па вуліцы Калініна, які цягнецца з 2015 года. Па словах жыхароў, у гэтых дамах неабходны абнаўленне і рамонт сістэмы ацяплення — за чатыры апошнія гады адбылося сем аварый. Аднак гэты від работ не ўключаны ў праект капрамонту з мэтай эканоміі. Як варыянт вырашэння праблемы жыхары прапануюць матэрыяльнае пакрыццё за няякасныя матэрыялы і работу.

Яшчэ адно вострае пытанне — недахоп парковачных месцаў. У двары названых дамоў ёсць участкі, дзе пешаходы вымушаны перамяшчацца ў зоне руху аўтамабіляў з шасці напрамкаў. Віталь Прыма даручыў пракантраляваць выкананне графікаў работ па капітальным рамонце, разабрацца з недахопамі, прапрацаваць пытанні абмежавання руху аўтамабіляў і абсталяваць ходнікі.

З прапановамі з нагоды парковак да інспектара па Мінску звярнуліся прадстаўнікі ТАА «Белспецаўтаэвакуацыя». У кампаніі распрацавалі інавацыйны прадукт для электроннага ўліку транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца. База даных дапаможа ўкараніць у сталіцы адзіны інфармацыйны падыход. Віталю Прыму такая ініцыятыва спадабалася, аднак канчатковае рашэнне застаецца за гарадскімі ўладамі.

У іншай сітуацыі з рашэннем таварыства ўласнікаў спісваць з жыхароў узносы на ўладкаванне і ўтрыманне шлагбаума не пагадзілася адна з членаў таварыства ў Ленінскім раёне. Жанчына лічыць, што такія меры з'яўляюцца парушэннем заканадаўства, а платная паслуга — навязаная.

Усяго за час прыёму да памочніка Прэзідэнта паступіла 16 пытанняў. Абмяркоўваліся ў тым ліку тэмы падзелу зямельных участкаў і перанясення іх межаў, атрымання льгот па аплаце ЖКП, пазбаўлення бацькоўскіх правоў, праблемы даўгабудаў.

Па словах Віталя Прымы, практыка паказвае, што за адзін раз вырашыць праблему падчас прыёму немагчыма. Бываюць выпадкі, калі некаторыя пытанні разглядаюцца па два-тры разы. «Ёсць некаторыя пытанні, па якіх існуюць розныя меркаванні аб прымяненні законаў. Наша задача — выпрацаваць адзіны пункт гледжання і вызначыцца з варыянтам вырашэння праблемы або ўнесці прапановы на заканадаўчым узроўні, як такую праблему можна вырашыць», — падвёў вынікі гутаркі з мінчанамі памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску.

Паводле БелТА

Фота ў мініяцюры: karelinform.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.