«За тры няпоўныя дзесяцігоддзі наша краіна прайшла сапраўды ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі. На працягу гэтага часу вучоныя незалежнай Беларусі заўсёды аказвалі магутную і своечасовую падтрымку. Пры гэтым гады дысбалансаў настолькі трывала заселі ў свядомасці беларусаў, што ператварыліся ў фобію, а падтрыманне збалансаванасці з'яўляецца сініцай у руках і, па сутнасці, галоўнай мэтай апошніх чатырох гадоў. На маё глыбокае перакананне, гэтая філасофія ніяк не адпавядае ні чаканням грамадства, ні задачам, якія ставіць кіраўнік дзяржавы. Таму сёння, напярэдадні работы над прагнозам на наступную пяцігодку і работы над Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця да 2035 года, стаяць новыя мэты. Ад навукоўцаў чакаюцца рэальныя рэцэпты пераўтварэнняў, якія былі б гарманічна ўплецены ў менталітэт грамадства, яго гатоўнасць да іх і якія адпавядалі б нацыянальным прыярытэтам і прынцыпам».
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».