Вы тут

Канферэнцыя па навуковай фантастыцы


IV Кітайская канферэнцыя па навуковай фантастыцы пройдзе з 2 па 3 лістапада ў Пекіне. Аб гэтым паведаміла Навукова-тэхнічнае таварыства КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сёлета ў рамках канферэнцыі будзе праведзена 6 тэматычных форумаў, самай галоўнай тэмай на якіх будзе развіццё ў краіне навукова-фантастычнай кінематаграфіі.  На форумах таксама будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя з інтэграцыяй навуковай фантастыкі, культуры і тэхналогій, а таксама з папулярызацыяй навукі ў кінафільмах і камп'ютэрных гульнях для падлеткаў.

На канферэнцыю запрошаны замежныя госці. З 2016 года падобнае мерапрыемства ўжо праходзіла ў трох гарадах Кітая - Пекіне, Чэнду і Шэньчжэне.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.