Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: Кааперацыйныя сувязі трэба развіваць


Такую думку спікер Савета Рэспублікі выказаў падчас сустрэчы са старшынёй праўлення карпарацыі Wеісhаі Grоuр Тан Сюйгуанам.

Сустрэча адбылася на мінулым тыдні ў Савеце Рэспублікі, у ёй таксама ўдзельнічалі міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін і генеральны дырэктар ААТ «БелАЗ — кіруючая кампанія холдынга БелАЗ — ХОЛДЫНГ» Пётр Пархомчык.


Фота БелТА.

— Мы рады, што ў новую эпоху беларуска-кітайскага супрацоўніцтва нашы краіны заўважна актывізавалі двухбаковыя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, — падкрэсліў, адкрываючы сустрэчу, старшыня Савета Рэспублікі. Ён адзначыў, што, па выказванні лідара КНР Сі Цзіньпіна, двухбаковыя адносіны маюць «усепагодны» характар.

— Сапраўды, нам уяўляецца, што мы можам стварыць прапанаваную кіраўніком КНР супольнасць агульных інтарэсаў і адзінага лёсу, — упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

Ён разлічвае, што супрацоўніцтва з групай кампаній Wеісhаі будзе паспяховае. У якасці партнёраў з беларускага боку прапанаваны вядомыя прадпрыемствы МАЗ, БелАЗ, «Гомсельмаш» і іншыя, знакавыя для эканомікі нашай краіны.

Дарэчы, супрацоўніцтва кітайскай карпарацыі з беларускімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі ўжо мае сваю гісторыю: яшчэ ў 2016 годзе было прынятае рашэнне аб стварэнні сумесна з Wеісhаі Grоuр вытворчасці рухавікоў унутранага згарання. З беларускага боку партнёрам выступіла ААТ «МАЗ». Мемарандум аб будаўніцтве завода быў падпісаны ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў. Праект запусцілі ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Цяпер рухавікі, што вырабляюцца на новым прадпрыемстве, ужо пастаўляюцца на Мінскі аўтамабільны завод. Таксама дадзены старт будаўніцтву новага сумеснага завода ААТ «МАЗ» і карпарацыі Wеісhаі па вытворчасці каробак перадач.

Але гэта не адзіны партнёр з беларускага боку, з якім кітайскую карпарацыю яднаюць дзелавыя стасункі. Летась быў падпісаны мемарандум аб стратэгічным партнёрстве і супрацоўніцтве ААТ «БелАЗ» з Wеісhаі Hоldіng Grоuр.

— Я ўпэўнены, за гады супрацоўніцтва вы пераканаліся, што ў нас ёсць высокакваліфікаваныя і дысцыплінаваныя прамысловыя кадры, патрэбнае навуковае суправаджэнне, няма карупцыі і на заканадаўчым узроўні забяспечваецца абарона ўласнасці, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

На яго думку, прамысловасць — гэта драйвер развіцця навукі, вытворчасці і інтэлектуальнага патэнцыялу краіны. Таму кааперацыйныя сувязі неабходна развіваць і надалей. Усе інструменты для гэтага, дарэчы, ёсць: стабільнае заканадаўства і прававыя асновы для бізнесу.

— Хацелася б пачуць вашы ацэнкі і прапановы: як развіваецца бізнес у вашых кампаніях у Беларусі, якія існуюць пытанні, пажаданні, якія варта было б прадугледзець у рамках нацыянальнага заканадаўства, ці якія патрабуюць прыняцця адміністрацыйных ці іншых рашэнняў дзеля рэалізацыі сумесных праектаў, — прапанаваў спікер Савета Рэспублікі.

Ён адзначыў, што для яго гэта важна і як старшыні назіральнага савета ААТ «БелАЗ», бо беларускі вытворца хацеў бы бачыць кітайскую карпарацыю ў якасці свайго надзейнага партнёра ў Паднябеснай і прапанаваў стварыць сумеснымі намаганнямі пункт апоры ў Кітаі па вытворчасці і рэалізацыі кар'ернай тэхнікі для патрэб рынку гэтай краіны і краін Паўднёва-Усходняй Азіі.

— Адначасова я прапаную нашы сумесныя праекты разглядаць як акно магчымасцяў для рэальнага напаўнення глабальнай ініцыятывы «Адзін пояс. Адзін шлях».

Тан Сюйгуан высока ацаніў узровень супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі, у прыватнасці, ААТ «БелАЗ»:

— Мы добра выканалі свае інвестыцыйныя абавязацельствы. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца здача ў эксперыментальную эксплуатацыю сумеснага праекта «Вейчай—БелАЗ», — падсумаваў ён.

Даведка «МС»

Wеісhаі — адна з найбуйнейных у Кітаі машынабудаўнічых карпарацый. Штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Вэйфан правінцыі Шаньдун. Вытворчыя ж пляцоўкі размешчаны ў Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Wеісhаі ўваходзіць у топ 500 кампаній Кітая, займаючы 84-ю пазіцыю, у топ 500 прамысловых прадпрыемстваў Кітая з 27-м месцам, а ў топе 500 машынабудаўнічых кампаній Кітая ёй адводзіцца 2-е месца.

Карпарацыя з'яўляецца адным з сусветных лідараў па вытворчасці рухавікоў, электрагенератараў, транспартных сродкаў і аўтамабільных кампанентаў. Wеісhаі Grоuр валодае сур'ёзнымі інвестыцыйнымі магчымасцямі і вопытам інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў Еўропе.

Дарэчы, старшыня праўлення гэтай карпарацыі Тан Сюйгуан двойчы станавіўся Чалавекам года Кітая.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.