Вы тут

Стартуе перадвыбарная агітацыя


Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БелТА.


Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе фактычна з сённяшняга дня — пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як праінфармавалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці — на СТВ. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачнуцца 21 кастрычніка і пройдуць у рабочыя дні да 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць транслявацца ў вячэрні прайм-тайм — з 19.00 да 20.40. «Выключэнне — 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час выдзяляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала «Беларусь 3», — удакладнілі ў прэс-службе медыяхолдынга. Тут нагадалі, што эфір усім удзельнікам палітычнай гонкі даецца бясплатна і падкрэслілі, што выкарыстанне ў выступленнях аўдыя- і відэаматэрыялаў не дапускаецца.

Радыёвыступленні можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, выдзеліць «Радыё-Мінск», па Мінскай вобласці — радыёстанцыя «Мінская хваля». Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час адвядуць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш як пяць хвілін аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць альбо ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Рэспубліка»), альбо ў адпаведнай абласной газеце ці тых, што выдаюцца на тэрыторыі іх акругі раённай, гарадской газетах. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней 27 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.

Грамадства

Як застацца людзьмі пасля разводу

Як застацца людзьмі пасля разводу

Можа дапамагчы медыятар.