Вы тут

Сярод прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце ўсё больш моладзі


У перспектыве ў ніжняй палаце парламента плануецца стварыць маладзёжную групу, якая будзе працаваць над законапраектамі ў цеснай звязцы з вопытнымі дэпутатамі. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ Кацярына Петрашкевіч.


Па звестках ЦВК, колькасць маладых людзей да 30 гадоў сярод вылучэнцаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў вырасла.

Кацярына Петрашкевіч паведаміла, што сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты каля 10 членаў БРСМ. Хтосьці вылучыўся шляхам збору подпісаў, хтосьці ад працоўнага калектыву або палітычнай партыі. У саюзе моладзі плануюць стварыць у парламенце маладзёжную групу, члены якой акрамя непасрэднага ўдзелу ў распрацоўцы законапраектаў будуць вырашаць разам з вопытнымі парламентарыямі стратэгічныя задачы. «Гэта будзе тая сувязь, калі законапраект ёсць, і далей мы слухаем моладзь», — адзначыла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правёў у Мінску семінар-трэнінг «Беларусь і Я» з удзелам больш чым 250 прадстаўнікоў маладзёжнай арганізацыі: кіраўнікоў штабоў саюза моладзі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, членаў акруговых камісій, акрэдытаваных назіральнікаў, маладых дэпутатаў мясцовых саветаў з усіх рэгіёнаў краіны, кандыдатаў БРСМ у беларускі парламент. Аналагічныя семінары яшчэ пройдуць у рэгіёнах. Кацярына Петрашкевіч падкрэсліла, што асноўная задача праекта — павышэнне электаральнай актыўнасці моладзі.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Перыяд для актыўных

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.