Вы тут

За здабытую ў забароненай зоне казулю браканьер выплаціць 9000 рублёў


Паляўнічага-парушальніка затрымалі паблізу гарадской рысы Клецка работнікі Нясвіжскай міжрайінспекцыі і супрацоўнікі мясцовай паляўнічай гаспадаркі. У мужчыны пры сабе была стрэльба, пуцёўка на пушных звяроў і нават дыпламаваны ганчак. Вось толькі з зоны, дзе дазволена паляваць, ён даўно выйшаў і перайшоў на тэрыторыю, дзе паляванне забаронена. Больш за тое — у гэтай зоне паляўнічы падстрэліў казулю.


Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сведкам інцыдэнту стаў гараджанін, які гуляў на ўскраіне са сваім сабакам. Пра ўбачанае мужчына паведаміў у паляўнічую гаспадарку і інспекцыю, дзякуючы чаму парушальніка ўдалося аператыўна затрымаць. Да таго моманту паляўнічы ўжо перацягнуў тушу ў хмызняк і выйшаў агледзецца. На яго абутку, адзежы і зброі засталіся сляды, падобныя на кроў, а таксама поўсць жывёлы. Рэчы затрыманага канфіскаваны для правядзення экспертызы. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

За здабытую ў забароненым месцы казулю парушальніку прыйдзецца выплаціць больш за 9 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды. Акрамя таго, паляўнічаму пагражае сур’ёзнае пакаранне па крымінальным артыкуле — ад буйнога штрафу да пазбаўлення волі, а таксама канфіскацыя зброі і пазбаўленне права на паляванне.

З першай субота лістапада паляваць на зайца і іншых пушных жывёл можна будзе ўжо без абмежаванняў (па сабаках). А значыць, ва ўгоддзі выйдзе яшчэ больш паляўнічых. Дзяржінспекцыя спадзяецца на іх прыстойнасць і папярэджвае аб адказнасці за браканьерства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: yellchoice.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.