Вы тут

У Верхнядзвінску скрадзены пярсцёнак знайшлі ў страўніку мужчыны


Па дадзеных следства, 38-гадовы мужчына прыехаў у госці да сваёй знаёмай у Верхнядзвінск. Днём 3 кастрычнік, пасля сумеснага распівання спіртнога, калі 29-гадовая дзяўчына адлучылася са сваёй кватэры, мужчына выкраў пярсцёнак, які належаў ёй, і схаваўся, паведамляе Следчы камітэт.


Выявіўшы прапажу, дзяўчына звярнулася ў праваахоўныя органы. Таксама паведаміла аб тым, што падазрае ў крадзяжы знаёмага.

Калі мужчыну затрымалі ў Полацку, ён адмаўляў сваё дачыненне. Аднак у ходзе медыцынскага агляду з дапамогай флюараграфіі было ўстаноўлена, што пярсцёнак знаходзіцца ў яго ў страўніку.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 205 КК РБ (крадзеж), ён знаходзіцца пад вартай.

У цяперашні час пярсцёнак агледжаны, прызнаны рэчавым доказам і накіравана на экспертызу. Абвінавачаны прызнаўся ў злачынстве. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.