Вы тут

10 мільёнаў аўто


У перыяд са студзеня па жнівень аб’ём продажу патрыманых аўтамабіляў у Кітаі вырас на 3,89 працэнта ў гадавым вымярэньні, сведчаць дадзеныя Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


9,27 млн патрыманых аўтамабіляў былі рэалізаваны на працягу першых васьмі месяцаў года, што ў грашовым выражэнні склала 588 млрд юаняў (звыш 83 млрд. долараў), адзначаецца ў справаздачы.

У прыватнасці, у жніўні — падчас традыцыйнага міжсезоння для такіх аперацый — за 1,2 млн патрыманых аўтамабіляў былі прададзеныя на асноўных рынках патрыманых аўтамабіляў, якія кантралююцца асацыяцыяй, што на 1,18 працэнта менш, чым у ліпені, але на 0,92 працэнта больш, чым годам раней.
Кітай, з’яўляючыся найбуйнейшым у свеце аўтамабільным рынкам, прадаў 28,08 млн аўтамабіляў у мінулым годзе. Для стымулявання продажаў урад КНР абвясціў аб шэрагу адпаведных мер, у тым ліку аб забароне мясцовым органам улады абмяжоўваць пакупкі аўто.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?