Вы тут

Дні культуры Туркменістана праходзяць у Беларусі


У праграме — сустрэча афіцыйнай часткі дэлегацыі ў Міністэрстве культуры, якая праходзіць сёння, выстаўка музейных каштоўнасцяў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Прыгажосць і дзіўныя мясціны Туркменістана» ў фае Беларускай дзяржаўнай філармоніі, канцэрт майстроў мастацтва Туркменістана ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. На пятніцу запланавана сустрэча работнікаў культуры Туркменістана і нашай краіны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


У кінатэатры «Беларусь» у Мінску ў пятніцу пройдзе прагляд туркменскіх кінафільмаў. Таксама шэраг мерапрыемстваў адбудзецца ў Магілёве — на пляцоўцы абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

Варта нагадаць, што з Туркменістанам у нашай краіны — трывалыя гуманітарныя, асветніцкія сувязі. Пра гэта сведчыць і колькасць туркменскіх студэнтаў, якія вучацца ў розных беларускіх ВНУ. Асобна трэба было б згадаць і туркменска-беларускія літаратурныя сувязі, якія ў апошнія некалькі гадоў набываюць самае шырокае распаўсюджанне. Параўнальна нядаўна быў выдадзены ёмісты том вершаў Махтумкулі ў перакладзе на беларускую мову. За арганізацыю гэтага творчага праекта беларускія літаратары Казімір Камейша і Ганад Чарказян былі ўзнагароджаны ордэнам Махтумкулі. У Мінску выйшлі кнігі Гурбангулы Бердымухамедава, Агагельды Аланазарава, Касыма Нурбадава ў перакладзе на беларускую мову.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».