Вы тут

З дастаўкай на месца


У Людмілы і Анатоля Кажанеўскіх з вёскі Масткі Гродзенскага раёна немалая падсобная гаспадарка. Ад дома да пашы, на якой дояць кароў, больш за кіламетр.


Фо­та Ле­а­ні­да ШЧАГ­ЛО­ВА, Бел­ТА.

Для таго каб дабірацца туды, набылі мотаблок. З'явіўся і даільны апарат, а для забеспячэння яго энергіяй купілі генератар. Тады і нарадзілася ідэя накрыць усё абсталяванне «дахам» — прычэп ад мотаблока сумясцілі з задняй часткай кузава старэнькага легкавіка. Перасоўная дойка не баіцца непагадзі, з лёгкасцю даязджае туды, дзе пасвяцца каровы, а кіраваць ёй можа сама гаспадыня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?