Вы тут

У дашкольных установах уводзяцца базавыя нарматывы фінансавання


Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дзяржаўных устаноў дашкольнай адукацыі будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне прынятае з мэтай удасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі і занатаванае Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2019 года № 698.


Эксперымент распаўсюдзіцца на дашкольныя ўстановы адукацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у Салігорскім раёне, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Магілёве і Першамайскім раёне сталіцы. 

Вызначана, што ў 2020 годзе базавы нарматыў для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, складзе 2277,97 рубля ў год, у сельскіх населеных пунктах — 2839,87 рубля ў год. Таксама дакументам устаноўлены карэктуючыя каэфіцыенты, якія прымяняюцца да базавага нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца. Яны улічваюць шмат акалічнасцей: працягласць знаходжання выхаванца ў дашкольнай установе,  тып установы (напрыклад, калі размова ідзе пра санаторны дзіцячы садзік ці санаторную групу), колькасць  жыхароў у населеным пункце, дзе функцыянуе дзіцячы садзік.

Мясцовыя саветы дэпутатаў маюць права павялічыць аб’ёмы фінансавання пры наяўнасці крыніц кампенсацыі выдаткаў.

Адказныя за рэалізацыю і маніторынг эксперыменту — аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Да 1 лютага 2021 году ўрад чакае справаздачу ад Міністэрства адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота ў мініяцюры: 1-property.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».